Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
дробная праўка
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Радок 84:
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
=== Бругскія карункі і "паміраючае места" (пэрыяд XVII-XVIII стст.) і "паміраючае места" ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|thumb|right|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
Радок 96:
 
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б "усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем". Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсэры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.
 
=== XX стагодзьдзе ===
 
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[Image:Elly Maersk.jpg|left|thumb|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге]]Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі - ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі - ў 1920-м.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.
 
== Панарамы ==