Міхал Львовіч Глінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
накід (ru.wikipedia.org)
 
Радок 7:
Нарадзіўшыся ў сям'і [[Глінскія|Глінскіх]], Міхал Львовіч з нараджэньня быў багаты і меў значныя маёнткі. Зямельныя ўладаньні Глінскіх знаходзіліся ў асноўным на [[Палесьсе|Палесьсі]]. [[Тураў]] быў іх родавым маёнткам. Валодаючы ад прыроды незвычайным розумам, ён шматлікаму навучыўся падчас 12-летняга знаходжаньня за мяжой. Служыў у войску [[Альбрэхт|Альбрэхта]] саксонскага, у [[Максыміліян I (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Максыміліяна I]] удзельнічаў у [[Італьянскія войны|італьянскіх войнах]], вызначыўся ваенным талентам і сьмеласьцю. Удзячны імпэратар надаў свайму ўлюбёнцу тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі. У [[Італія|Італіі]] прыняў [[каталіцызм]], быў і ў [[Гішпанія|Гішпаніі]]; вывучыўся размаўляць на галоўных эўрапейскіх мовах. Вернучыся ў Літву, ён спадабаўся каралю [[Аляксандар Ягелон|Аляксандру]], які стала зьвяртаўся да яго за радамі. У [[1499]] годзе Аляксандар зрабіў яго маршалам свайго двара, а калі адправіўся ў [[Кракаў]] на [[каранаваньне|каранаваньне]], Глінскі суправаджаў яго ў якасьці амбасадара ад Літвы. Паступова Глінскі становіцца першым дарадцам вялікага князя літоўскага Аляксандра, ён быў практычна кіраўніком дзяржавы.
 
Велізарнае багацьце дапамагала яму набываць сабе прыхільнікаў і сяброў, пераважна, зрэшты, з асяродзьдзя маскоўскага [[баярства|баярства]]. Літоўская шляхта моцна асьцерагалася, што Глінскі, па сьмерці бязьдзетнага Аляксандра, можа захапіць уладу ў свае рукі, Міхал задумаў узнавіць Вялікае княства Літоўскае ад Літвы да Русі, адрадзіць кіеўскую манархію. Калі кароль небясьпечна захварэў, шматлікія падазравалі, што, у стачцы з доктарам Балінскім, Глінскі жадаў атруціць караля, і гэты падазрон узмацніўся яшчэ больш, калі князь вызваліў арыштаванага канцлерам Ласкім дактара і даў яму магчымасьць зьбегчы ў Кракаў. Перамогі Глінскага ў сутычках з [[Крымскае ханства|Крымскім ханствам]], у тым ліку ў [[1506]] годзе ў [[Клецкая бітва|КлёцкайКлецкай бітве]], толькі ўзмацнялі зайздрасьць і нянавісьць да яго. Неўзабаве кароль сканаў. Адпраўленьню яго цела для пахаваньня ў Кракаў запрацівіліся паны, баючыся, што ў іх адсутнасьць Глінскі лёгка можа авалодаць [[Вільня]]й. Паміж тым, у літоўскую сталіцу прыбыў каралевіч [[Жыгімонт I|Жыгімонт]]. Ворагі Глінскага, асабліва [[Ян Заберазінскі]], троцкі кашталян, дамагліся таго, што Глінскаму забаронены быў вольны ўваход у пакоі гаспадара. Глінскі патрабаваў суда з сваімі супернікамі, але кароль паводзіў сябе ў гэтай справе млява і нерашуча; Глінскі зьвяртаўся да пасрэдніцтва вугорскага караля [[Уладзіслаў|Уладзіслава]] ([[1507]]), але дарма.
 
Славалюбства не дазваляла яму адыгрываць другарадныя ролі ў вышэйшай палітыцы, таму Глінскі вырашыў выступіць вялікага князя літоўскага і разьдзяліць краіну. Глінскі, разам з братамі ваяводамі кіеўскім [[Іван Глінскі|Іванам]] і берасьцейскім [[Васіль Глінскі|Васілём]], зьехаў у свой [[Тураў]], склікаў да сабе служак, сваякоў і сяброў і прызначыў каралю тэрмін, да якога яго павінен быць дадзены суд. Хіліліся да Глінскага князі Друцкія, Мсьціслаўскія. Вялікі князь маскоўскі [[Васіль III|Васіль]] скарыстаўся выпадкам і прапанаваў усім Глінскім абарону, літасьць і жалаваньне. У час вайны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая пачалася ў [[1507]] г., Васілю III было выгадна «ўзбунтаваньне» на пагранічных тэрыторыях свайго супраціўніка. Гэта давала Масковіі дадатковыя шансы на перамогу. Дзеля аслабленьня магутнага заходняга суседа маскоўскі ўрад пайшоў на змову з Глінскім. Змоўшчыкі дамовіліся аб стварэньні дзяржавы, на чале якой вырашылі паставіць Міхала Глінскага. Спроба Жыгімонта вярнуць Глінскага ў Літву не ўвянчалася посьпехам. У пачатку [[1508]] году ён адкрыта падняў сьцяг бунту. З братам Васілём узялі ў аблогу [[Менск]], але, ня быўшы ў сілах узяць яго, пайшоў да [[Клецак|Клецк]]у. Тут браты падзяліліся: Васіль пайшоў на кіеўскія прыгарады паднімаць русінаў, а Міхал спустошыў слуцкія і капыльскія воласьці і ўзяў [[Мазыр]], як паведамляе летапіс, «Мазыр узяў ды сваіх людзей там пасадзіў». Па прыходзе да яго на дапамогу ад вял. кн. [[Дашкевіч|Яўстафія Дашкевіча]], з 20 тыс. коньніцы, Глінскі з Мазыра пайшоў на іншыя крэпасьці і склаў дамовы з амбасадарамі маскоўскім, малдаўскім і крымскім, дзейнічаючы як бы валадарны кіраўнік. Маскоўскія ваяводы падышлі да Глінскага на Бярэзіну, разам зь ім абсадзілі Менск і паслалі атрады да самой Вільні; другія ваявалі за Смаленскія землі, трэція падышлі да [[Бабруйск]]у. Неўзабаве вялікі князь паслаў яшчэ новыя палкі да [[Ворша|Воршы]]; але падасьпеўшы з войскамі кароль прымусіў іх зьняць аблогу і адступіць. Пры набліжэньні да Воршы ваенных злучэньняў Жыгімонта маскоўскія палкі сумесна зь людзьмі князя перайшлі [[Дняпро]], ухіліўшыся ад бітвы. Здарылася гэта супраць волі Міхала Глінскага. Літоўскі летапіс XVI ст. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая» гаворыць, што Глінскі меў намер выйсьці на бітву зь ліцьвінскімі харугвамі ды «апошняга шчасьця свайго і перамогі ў той бітве хацеў дамагчыся. Агітаваў гетманаў маскоўскіх, каб да бітвы поле далі, абяцаючы ім пэўную ды пышную перамогу, калі будуць паводле яго рады паступаць».