Вятрак (млын): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lt:Vėjo malūnas
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: zh:风车; cosmetic changes
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Belarus-Windmill-1.jpg|275пкс|міні|Шатровы вятрак. [[Строчыцы]]]]
'''Вятрак''' або '''ветраны млын''' — збудаваньне для памолу зерня, якое прыводзіцца ў дзеяньне сілаю ветра.
 
Ветраныя млыны, або ветракі распаўсюджваюцца на Беларусі значна пазьней за [[вадзяны млын|вадзяныя]]. Значны рост колькасьці ветракоў фіксуецца ў другой палове ХІХ ст. Найбольш ветракоў было ў паўднёвай Беларусі.
 
== Тыпы ветракоў ==
[[ВыяваФайл:Stroczycy_Mlyn_2008MV04.jpg|225пкс|міні|Слупавы (стрыжнёвы) вятрак. [[Строчыцы]], [[2008]]]]
Ветраныя млыны падзяляюцца на два тыпы:
 
* '''Шатровыя''' ветракі мелі васьмівугольную або круглую форму. Наверсе мелася вежа (шапка) або шацёр, якая магла рухацца адпаведна кірунку ветра. У ёй усталёўваўся драўляны гарызантальны вал, да якога мацаваліся крылы, што прыводзіліся ў рух ветрам. Зьверху гэтая вежа накрывалася шатровым або двухсхільным дахам. Шацёр паварочваўся на крыжавіне пры дапамозе доўгага дышаля, які спускаўся да зямлі. Падобны дышаль мог складацца зь некалькіх жэрдак і мацавацца з розных бакоў шатра. Вятрак меў 4-6 крылаў даўжынёю да 6 мэтраў, якія абшываліся або тонкаю шчапою, або абцягваліся парусінаю. У асноўным корпусе млына знаходзіліся жорны, перадатачны і іншыя мэханізмы. Дыямэтар асновы шатровага млына складаў ад 7-8 мэтраў. Асноўны корпус млына звычайна абшываўся дошкаю, у тоя час як яго ніжняя частка магла рабіцца зь бярвеньняў.
 
* '''Слупавыя''' (або стрыжнёвыя) млыны звычайна мелі падмурак зь бярвеньняў або каменьня, на якім мацавалася крыжавіна з тоўстага бярвеньня. Апошняя паварочвалася на тоўстым бервяне (таўшчынёю да 80-90 см). Рама з брусоў утварала аснову млына. Крыху меншая рама была і зьверху. Далей увесь гэты каркас абшываўся [[дошка]]ю, [[гонта]] або [[дранка]]ю. У заходніх і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі часта сустракаліся невялікія (дваровыя) слупавыя млыны (казлоўкі) вышынёю да 4-5 мэтраў.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Вадзяны млын]]
* [[Паравы млын]]
 
== Літаратура ==
Радок 20:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Commons|Category:Windmills|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Драўляная архітэктура]]
Радок 76:
[[vec:Molin a vent]]
[[vi:Cối xay gió]]
[[zh:风车 (机械)]]