Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
[[Славяне]] і [[арабы]] рабілі Бізантыі шмат праблемаў сваімі [[набег]]амі. На працягу 7 стагодзьдзя былі практычна страчаныя [[Балканская паўвыспа|балканскія]] і [[ўсход]]нія правінцыі ([[Мэсапатамія]], [[Эгіпет]], [[Сырыя]] і інш.), імпэрыя была пазбаўлена эканамічнага патэнцыялу ўсходу ўключна з бальшынёй разьвітых [[горад|гарадоў]] ([[Атыёхія]], [[Александрыя]] і інш.). Гэтыя геаграфічна-палітычныя і дэмаграфічныя зьмены і патрэба ў актыўнай абароне тэрыторыі дзяржавы ўсё ж дапамаглі распачаць вайсковыя рэформы і рэформы адміністрацыйнай сыстэмы, якія вялі да зьмены сацыяльнай структуры бізантыйскага грамадзтва і эканомікі. У той жа час страта [[правінцыя|правінцый]], насельніцтва якіх збольшага не было [[Грэцыя|грэцкага]] паходжаньня і адрозьнівалася [[мова]]й (размаўлялі ў асноўным [[арамэйская мова|па-арамэйску]], [[армянская мова|армянску]] ці [[копцкая мова|копцку]]), [[веравызнаньне]]м і [[культура]]й, паспрыяла ўзмацненьню адзінства імпэрыі як ў культурным, так і ў рэлігійным сэньсе. Арабская і славянская экспансыі былі адным з важных фактараў, які ўплываў на пераўтварэньне Ўсходняй Рымскай імпэрыі ў сярэднявечную грэцкую дзяржаву.
Страціўшы вялікія тэрыторыі на карысьць арабаў і славянаў, у [[8 стагодзьдзе|8 стагодзьдзі]] Бізантыя разьмяшчалася ў значна меншых абсягах, чым у позьнеантычны пэрыяд. Зь іншага боку, [[імпэратар]]ам удалося спыніць глыбокі палітычны крызіс, які пагражаў краіне ў мінулым стагодзьдзі, і ўзмацніць цэнтральную ўладу. Крызыс быў пераадолены, але ў хуткім часе ён перасунуўся ў сфэру набажэнцкай ідэалёгіі і царкоўнай палітыкі. У [[726]] годзе імпэратар [[Леў ІІІ]] забараніў пакланяцца [[абраз]]ам і загадаў прыбраць іх з бізантыйскіх [[храм]]аў. Дасюль гісторыкі дыскутуюць пра тое, што было прычынай гэтага рашэньня. Загад свайго бацькі пашырыў [[Канстанцін V Капранім]], які склікаў у [[757]] годзе ў [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]] [[царкоўны сабор]], удзельнікі якога абвясьцілі [[абразаборніцтва]] афіцыйным [[вучэньне]]м [[хрысьціянства|хрысьціянскай царквы]]. Пасьля гэтага імпэратар пачаў перасьледаваць [[іканафіл]]аў.
У [[787]] імпэратарка-[[рэгент]]ка Ірэна склікала [[Другі Нікейскі сабор|Ўсяленскі сабор у Нікеі]], на якім было адноўлена шанаваньне абразоў. У [[815]] годзе [[Леў V Армянін]] зноў абвясьціў абразаборніцтва.
Бой за шанаваньне абразоў паўплываў на бізантыйскае грамадзтва мацней, чым ранейшыя хрысталягічныя спрэчкі, і паўплываў на падзеі ў імпэрыі наступных 120 гадоў. Вострае сутыкненьне поглядаў падзяліла насельніцтва Бізантыі на два [[лягер]]ы, паспрыялі паглыбленьню розьніцы памі заходняй (эўрапейскай) і ўсходняй (азіяцкай) часткамі імпэрыі і прывялі да ракавога адасабленьня грэцкага артадаксальнага сьвету і заходняга хрысьціянства. Наступствам гэтага была зьмена арыентацыі [[папа|папы]] на [[Імпэрыю Франкаў]], а таксама рэстаўрацыя заходняй імпэрыі.