Грош: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
Загад падпісаны Жыгімонтам I ў [[1535]] годзе загадваў «У [[ВКЛ]] новую манэту ў мынцы біці, грошы, плоскія, каторыя бы былі браны па два палугрошкі». Аднак выпуск грошаў скончыўся на наступны [[1536]] год. На гэтых манэтах маецца адметная для сусьветнай нумізматыкі зьява - выбіваліся літары (пачатковыя лацінскіх назваў месяцаў) якія азначалі час біцьця: ''S'' - [[верасень]], ''N'' - [[лістапад]] ў 1535 годзе, ды ''F'' - [[люты]], ''M'' - [[сакавік]] ці травень, ''J'' - [[студзень]], [[чэрвень]], ці [[ліпень]], ''A'' - [[жнівень]] ў 1536 годзе.
 
Біцьцё грошай адбывалася па літоўскай ([[1545]]-[[1546]]) і па польскай стапе ([[1546]]-[[1548]]). Вага польскага гроша - 2,059 грама 375 пробы срэбра, літоўскі грош быў на 1/4 лепшы па срэбру.
 
У Польшчы грошы біліся у [[1526]]-[[1529]], [[1545]]-[[1548]] гадах.