Аляксандар Мяленцьевіч Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Афармленьне. Катэгорыі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
Найбольшую вядомасьць Волкаву прынесла менавіта сэрыя дзіцячых кнігаў пра Чароўную Краіну. Першая кніга, «Чараўнік Ізумруднага гораду», была аснаваная на творы «Цудоўны Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баўма. Волкаў выдаліў некаторыя разьдзелы, напісаў новыя, дадаў шмат уласных элемэнтаў, а таксама зьмяніў імёны герояў.
 
Бліжэй да [[1960-я|1960-x]] гадоў кніга займела вялікі посьпех у Савецкім Саюзе, і Волкаў напісаў некалькі уласных працягаў, першым зь якіх стала кніга «Урфін Джус і ягоныя драўляныя жаўнеры» ([[1963]]), а апошнім — «Тайна закінутага замка», апублікаваная ўжо пасьля сьмерці аўтара ў [[1982]] годзе ўжо пасьля сьмерці аўтара. Як і першая кніга, працягі займелі вялікую папулярнасьць сярод дзяцей. Кнігі Волкава былі перакладзеная на шэраг моваў. На тэрыторыі былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|Ўсходняй Нямеччыны]] і іншых краінах былога савецкага блёку, а таксама ў [[Кітай|Кітаі]], яны вядомыя болей за кнігі Баўма.
 
Папулярнасьць гэтай сэрыі прывяла да таго, што іншыя расейскія аўтары, напрыклад, [[Юрый Кузьнецов]] і першапачатковы ілюстратар Волкава [[Леанід Владзімірскій]], таксама апублікавалі свае працягі да яго дзіцячых кнігаў.