Уладзімер Пічэта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 24:
 
Значным дасягненьнем Пічэты стала прыняцьцё ўрадам ў [[1928]] г. рашэньня аб будаўніцтве студэнтцкага гарадка, якое, зрэшты, адбудзецца ўжо пры іншых рэктарах.
 
Такім чынам, па стане на [[1 кастрычніка]] [[1927]] г. на чатырох факультэтах [[БДУ]] (рабочы, пэдагагічны, права і гаспадаркі, мэдыцынскі) навучалася 2672 студэнтаў, працавала 257 навукоўцаў, сярод іх 49 прафэсароў і 51 дацэнт. Летам [[1928]] г. было прынята рашэньне аб стварэньні хіміка-тэхналягічнага факультэта. Беларусізацыя дасягнула значных посьпехаў. Так на пэдфаку у 1927 г. 65% вучэбных гадзінаў выкладалася на [[беларуская мова|беларускай мове]], 20% - на [[расейская мова|расейскай]], 15% - на габрэйскай.
 
У [[1929]] годзе, ва ўмовах барацьбы з [[нацыянал-дэмакратызм|нацыянал-дэмакратызмам]], У. І. Пічэта быў адхілены ад пасады, а праз год арыштаваны па [[справа акадэміка Платонава|справе акадэміка Платонава]].