Гаўрыла Ігнацьеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 25:
Удзельнічаў у [[Расейска-турэцкая вайна 1789-1791 гадоў|вайне з туркамі ў 1789-1791]] і за адрозьненьне пры [[Узяцьце Ізмаілу (1790)|штурме Ізмаілу]] ў [[1790]] быў выраблены ў [[падпаручнік]]і. У [[1793]] быў у складзе расейскага пасольства ў [[Канстантынопаль|Канстантынопалі]]. Удзельнічаў у [[Італійскі паход 1799 году|Італійскім паходзе 1799]]. У палкоўнікі выраблены [[11 кастрычніка]] [[1799]]. З сакавіка [[1800]] да [[15 ліпеня]] [[1801]] камандзір 8-га артылерыйскага палку. У [[1805]] удзельнік [[Напалеонаўскія войны|аўстра-расейска-францускае вайны]], у [[1806]]-[[1807]] - расейска-пруска-францускае вайны. У [[1805]] ваяваў з французамі пад Эмсам, [[Бой пад Амштэтэнам|Амштэтэнам]], Крэмсом, [[Бітва пад Аўстэрліцам|Аўстэрліцам]], у [[1807]] вызначыўся ў баі пры [[Астралэнка|Астралэнцы]], за што быў узнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 2-й ступені. [[16 сакавіка]] [[1808]] яму быў прысвоены чын [[генэрал-маёр]]а. Камандаваў 10-й артылерыйскай і лёгкай брыгадай 10-е пяхотнае дывізіі.
 
У [[16 траўня]] [[1810]] прызначаны начальнікам прац па ўмацаваньні [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]]. У [[1811]] за адрозьненьні пры будаўніцтве ўзнагароджаны Ордэнам сьвятой Ганны 1-е ступені. У сакавіку [[1812]] прызначаны камандуючым усіх войскаў і камандаў у крпасьці. [[29 чэрвеня]] [[1812]] пры падыходзе напалеонаўскіх частак прыняў на сябе кіраўніцтва абаронай крэпасьці, не маючы пісьмовага распараджэньня, і толькі падчас вайны (напачатку ліпеня) быў зацьверджаны ў гэтай пасадзе. Тады ж узначаліў паліцыю ў незанятых раёнах [[Менская губэрня|Менскае губэрнігубэрни]]. За абарону фартэцыі быў узнагароджаны Ордэнам сьвятога Ўладзімера 2-е ступені. Ад [[13 сьнежня]] [[1812]] бабруйскі вайсковы губэрнатар да [[1816]] кіраваў [[Менская губэрня|Менскай губэрняй]]. Да [[30 лістапада]] [[1813]] менскі вайсковы губэрнатар. Затым камандаваў артылерыяй 6-га і 2-га пяхотных карпусоў.
 
У [[генэрал-лейтэнант]]ы выраблены [[20 верасьня]] [[1821]]. Дырэктарам Артылерыйскага дэпартаменту Вайсковага міністэрства прызначаны [[8 красавіка]] [[1826]]. За пасьпяховую дзейнасьць на гэтай пасадзе ён атрымаў [[21 красавіка]] [[1829]] чын генэрала ад артылерыі, [[24 ліпеня]] [[1833]] быў прызначаны сябрам генэрал-аўдытарыяту. Пахаваны на [[Смаленскія праваслаўныя могілкі (Санкт-Пецярбург)|Смаленскіх праваслаўных могілках]] у Пецярбургу.