Скамонт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3:
Шмат хто блытае яго з [[Скамонд]]ам і [[Скумо]], асабліва з Скамондам бо іх імены у некаторых крыніцах пазначаны аднолькава, што на самой справе магчыма.
 
Спачатку відаць быў ў хаўрусе са сваім зяцям Трайдзеням, бо ў [[1273]] годзе пры падтрымцы войскаў [[ВКЛ]] складзеных з [[Русіны|русінаў]], уварваўся ў [[Кульмская зямля|Кульмскую землю]], ваяваў ля гарадоў [[Кульм]]а і [[Торунь|Торуня]], замкаў Вэльсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клэмент, Ліпу, Марыенвэрдэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У [[1280]] тэўтонскія рыцары спалілі рэзыдэндыю Скаламенда ў Красіме, ў адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон Людвіга фон Літэнцэля, але праз нейкі час вызваліў яго. Пасьля гэтага нейкі час знаходзіўся у ВКЛ, але верагодна з-за супярэчнасьцей з Трайдзенем ці яго сынамі (сваімі унукамі), вярнуўся ў Судавію і перайшоў на бок [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. У [[1284]] годзе быў правадыром тэўтонскіх войскаў у іх паходзе на [[Гародня|Гародню]].
 
Магчыма, што сынам Скаламенда быў [[Скурдо]], бо таксама меў рэзыдэнцыю ў Красіме.