Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:14, 1 сьнежня 2008

Дом ураду ў Менску - помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930-1934 гады па праекце І. Лянгбарда.

Дом ураду ў Менску

Месцам для будаўніцтва Дома ўраду у канцы 1920-ых гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак "па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Бэрсана". Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычны разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. будоўля доўжылася чатыры гады 1930-1934.

Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшаў у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб'ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб'ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтр. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік У.Леніна, распрацаваны І. Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам М. Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне "заслужаны дзеяч мастацтваў БССР".

Вонкавыя спасылкі

  Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў