Андрус Кубілюс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Jim (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 47:
З [[1988]] года Кубілюс прыняў удзел у дзейнасьці [[Саюдзіс]]а, дзе ў [[1990]] – [[1992]] гадах выконваў функцыі сакратара. У 1992 годзе быў абраны ў [[Сэйм Летувы|Сэйм]]. З [[1993]] года стаў сябрам партыі [[Зьвяз Бацькаўшчыны (партыя Летувы)|Зьвяз Бацькаўшчыны]]. У [[1996]] – [[1999]] г.г. быў першым віцэ-сьпікерам парлямэнту, а ў [[1997]] – 1999 г.г. кіраваў Камісіяй па Эўрапейскім Справам. З [[3 лістапада]] [[1999]] да [[26 кастрычніка]] [[2000]] года выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Летувы. У 2000 – [[2003]] гадах быў першым намесьнікам кіраўніка партыі Вітаўта Ландсбергіса, а потым заняў яго месца.
 
У выбарчы тэрмін 2000 – [[2004]] г.г. быў лідэрам апазыцыйнай фракцыі кансэрватараў. У наступным Сэйме (3 [[2004]] года) выконваў функцыі кіраўніка фракцыі Зьвязу Бацікаўшчыны ([[2004 – [[2005]] г.г.), кіраўніка Камісіі па Эўрапейскім Справам (3 [[2006]] года), а з [[10 кастрычніка]] 2006 года стаў віцэ-сьпікерам Сэйму. У парлямэнцкіх выбарах [[2008]] года чарговы раз атрымаў дэпутацкі мандат. На наступны дзень пасьля выбараў ([[27 кастрычніка]] 2008 года) ад імя Зьвязу Бацькаўшчыны падпісаў пагадненьне з некалькімі партыямі аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. [[20 лістапада]] прэзыдэнт Летувы падпісаў загад аб прадстаўленьні на разгляд Сэйму кандыдатуры Андруса Кубілюса на пасаду прэм’ер-міністра. 27 лістапада 2008 года Сэйм зацьвердзіў яго кндыдатуру.
 
Жонка – Раса Кулінене – віляланчалістка ў Нацыянальным Сымфанічным аркестры Летувы. Мае двух сыноў.