Мінск Мазавецкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sk:Mińsk Mazowiecki
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 42:
}}
 
'''Мінск Мазавецкі''' ({{langмова-pl|Mińsk Mazowiecki}}) – горад ва ўсходняй [[Польшча|Польшчы]], у [[Мазавецкае ваяводзтва|мазавецкім ваяводзтве]], [[Варшава|варшаўскай]] аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павета, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле дадзеных [[2006]] года, у Мінску пражывала 37529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11е месца ў Польшчы. У [[1975]]-[[1998]] гадох горад прыналежыў да [[Сядлецкае ваяводзтва|сядлецкага ваяводзтва]]. Горад разьмешчаны ў 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школ), вайсковым (авіябаза, жандармерыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэя, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У [[1421]] годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У [[19 стагодзьдзе|XІX стагодзьдзі]], і ў [[Другая сусьветная вайна|ІІ сусьветную вайну]] горад меў вялікую [[габрэі|габрэйскую]] дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у [[Трэблінец|Трэблінцы]]. У Мінску знаходзіцца некалькі аб'ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.
 
== Спасылкі ==