Каралеўскі герб Вялікабрытаніі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+mk
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1:
[[Выява:UK_Royal_Coat_of_Arms.svg|thumb|rightміні|Каралеўскі герб Вялікабрытаніі <br />(не выкарыстоўваецца ў [[Шатляндыя|Шатляндыі]])]]
'''Каралеўскі герб Вялікабрытаніі''' — гэта афіцыйны герб [[Манархі Вялікабрытаніі|брытанскага манарха]] (у цяперашні час — [[Лізавета II (каралева Вялікабрытаніі)|Лізаветы II]]). Іншыя чальцы каралеўскай сям'і і ўрад краіны выкарыстоўваюць іншыя гербы. Каралеўскі герб сустракаецца ў двух варыянтах, адзін зь якіх выкарыстоўваецца толькі ў [[Шатляндыя|Шатляндыі]].
 
На звычайным варыянце гербу дзевяць львоў: сем на шчыце (зь іх шэсьць адпавядаюць [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], і сёмы — [[Шатляндыя|Шатляндыі]]), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт справа. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг [[аднарог]], які адпавядае Шатляндыі.
 
[[Выява:Scottish royal coat of arms.svg|thumb|rightміні|Каралеўскі герб Вялікабрытаніі <br />([[Шатляндыя|шатляндзкі]] варыянт)]]
На шатляндзкім варыянце гербу сем львоў: пяць на шчыце (зь іх тры адпавядаюць Ангельшчыне, і яшчэ два — Шатляндыі), адзін (у кароне) зьверху шчыта, і апошні (таксама ў кароне) падтрымлівае шчыт зьлева. З двух львоў у кароне той, што падтрымлівае шчыт, адпавядае Ангельшчыне, а другі стаіць на трэцяй кароне. Зь іншага боку шчыт падтрымлівае закуты ў ланцуг аднарог, які адпавядае Шатляндыі. Чацьвёртая карона — на галаве аднарога.