Гаршчок: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Траячкі |
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула |
||
Радок 1:
'''Гаршчо́к''' — [[гліна|гліняная]] пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.
Вядомы з эпохі [[неаліт]]у. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з [[10
Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыння. [[Антрапамарфізацыя]] гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменняў (носік, ручка), так і ў [[фальклор]]ных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна прадстаўляў сабой [[чалавек]]а — яго [[галава|галаву]] і ўлонне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыццёвага цыклу: [[радзіны]], [[вяселле]], [[памінкі]]. У [[пахаванне|пахавальнай]] абраднасці гаршчок выступае як ёмішча [[душа|душы]] памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. У [[Пінскі раён|Пінскім раёне]] за [[труна|труной]] неслі ў гаршчку пасвечаную ваду, вадой крапілі [[магіла|магілу]], рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненне з [[агонь|агнём]] тлумачаць суаднясенне яго з [[дамавік]]ом. Па ўсёй Беларусі вядома павер'е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай свядомасці ролю [[абярэг]]а. У рытуальных дзеяннях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць [[чараўніца|чараўніцу]], у ім пасля пэўных аперацый можа быць сканцэнтравана персаніфікаваная [[хвароба]], менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак [[атмасферныя з'явы]].
|