Андрэй Васіла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Андрэй Васіла, Андрэй Ястрабец, Андрэй з Кракава''' (?-[[14 лістапада]] [[1398]]) - першы біскуп серацкі й віленскі, дыплямат, францішканін.
 
З [[Малапольшча|малапольскага]] шляхецкага роду гербу [[Ястрабец (герб)|Ястрабец]]. Прозьвішча Васіла памылкова надаў яму гісторык [[Ян Длугаш]], бо Андрэй даў прывілей [[Падляшша|падляскаму]] гораду [[Васілеў]]. У [[1354]] прапаведнік у [[Мазовія|Мазовіі]], пазьней місіянэр на [[ВКЛ|Літве]]. Прыбыў да [[Вугоршчына|вугорскага]] двару каралевы [[Альжбета Лакеткаўна|Альжбеты Лакеткаўны]]. Разам з [[францішкане|францішканамі]] ўдзельнічаў у місіянэрстве ў [[Малдова|Малдове]], вынікам чаго стало стварэньне [[31 ліпеня]] [[1370]] дыяцэзіі з цэнтрам у [[Серат|Сераце]]. Першы яе біскуп ад [[9 траўня]] [[1371]]. Ад [[1372]] апякаў [[галіцкая дыяцэзія|Галіцкую дыяцэзію]]. У [[1376]]-[[1386]] біскуп-суфраган у [[гнезьненская дыяцэзія|гнезьненскай архідыяцэзіі]]. Быў набліжаным да польскае каралевы [[Ядзьвіга|Ядзьвігі]], паўплываў на заключэньне ёй шлюбу зь [[ВКЛ|вялікім князем літоўскім]] [[Ягайла]]м. У [[1388]] удзельнічаў у хрышчэньні Літвы, стаў першым [[віленская дыяцэзія|віленскім біскупам]]. Заснаваў касьцёлы ў [[Вільня|Вільні]] (катэдра), [[Вількамір]]ы, [[Мейшагола|Мейшаголе]], [[Немянчын]]е, [[Крэва|Крэве]], [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], кляштары францішканаў у [[Ліда|Лідзе]] (1397) і [[Ашмяны|Ашмянах]]. Быў адным з давераных асобаў Ягайлы, а пасьля й [[Вітаўт]]а, удзельнічаў у заключэньні [[Салінская дамова 1398 году|Салінскае дамовы 1398 году]].
{{Крыніца ВКЛ|[[Валерый Пазднякоў]]}}
[[Катэгорыя:Віленскія біскупы]]