Юры Тышкевіч (біскуп): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Юры Скумін-Тышкевіч''' (1596, Вішцянец-17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер [[Калініградзкая ...
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Юры Скумін-Тышкевіч''' ([[1596]], [[Вішцянец]]-[[17 студзеня]] [[1656]], [[Домнаў]], цяпер [[Калініградзкая вобласьць]], [[Расея]]) - рымска-каталіцкі й палітычны дзеяч [[ВКЛ]]. Са шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]], сын [[Ян Яўстах Тышкевіч|Яна Яўстаха]] й Зоф'і зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]].
 
Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкіх]] акадэміях у [[Вільня|Вільні]], [[Люблін]]е, [[Познань|Познані]] й [[Кракаў|Кракаве]]. Канонік кракаўскі, ад [[1626]] віленскі. Ад [[17 траўня]] [[1627]] біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад [[19 сьнежня]] [[1633]] ардынарый [[жамойцкая дыяцэзія|жамойцкі]], біскуп - ад [[25 чэрвеня]] [[1634]]. Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды ([[1636]], [[1639]], [[1643]], [[1647]]). У [[1637]] заснаваў [[кальварыя|кальварыю]] ў мястэчку, названым [[Жамойцкая Кальварыя]], заснаваў там кляштар [[дамінікане|дамініканаў]]. У [[1632]] кансакраваў касьцёл дамініканаў у [[Сейны|Сейнах]].