Пётар Пётух: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Палітык | імя = Пётар Пётух | жанчына = <!-- любое значэньне калі жанчына--> | выява...
 
дапаўненьне
Радок 15:
| пачатак_тэрміну2 = [[1994]]
| канец_тэрміну2 = [[2 сьнежня]] [[1998]]
| папярэднік2 = [[Альфонс Тышкевіч]]
| наступнік2 = [[Мікалай Дамашкевіч]]
| прэзыдэнт2 = [[Аляксандар Лукашэнка]]
Радок 33:
}}
 
'''Пётар Пятровіч Пётух''' — старшыня Менскага аблвыканкама ([[1994]] г. – [[2 сьнежня]] [[1998]] г.), генэральны дырэктар «Белтрансгаз» (з сьнежня [[1998]]–[[2004]]).
 
== Бiяграфiя ==
Радок 49:
 
З сьнежня [[1998]] году па жніўні [[2004]] году кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «[[Белтрансгаз]]».
 
Падчас кіраўніцтва Пятром Пятровічам «Белтрансгазам» здадзены ў эксплюатацыю беларускі ўчастак магістральнага газаправода Ямал - Эўропа і першая чарга Прыбускага падземнага сховішча газу, пачатая эксплюатацыя кампрэсарнай станцыі «Нясьвіская» магістральнага газаправода [[Ямал-Эўропа]] ў поўным аб'ёме, пабудаваная валаконна-аптычная сувязь газаправода [[Ямал]]-[[Эўропа]] ў Беларусі, выканана даручэньне прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па газыфікацыі [[Палесьсе|Беларускага Палесься]]. У 2000 годзе «Белтрансгазу» прысуджана Ганаровае дзяржаўнае знамя Рэспублікі Беларусь за адмысловыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці.
 
Чалец Рады Рэспублікі Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь, чалец Камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.
 
Жанаты, мае дачку.
 
Узнагароджаны Ордэнам Пашаны, пяцьцю мэдалямі.
Узнагароды: чатыры мэдалю.
 
==Кар'ера==
Радок 76 ⟶ 80:
З сьнежня 1998 г. — генэральны дырэктар Беларускага дзяржаўнага прадпрыемства па транспартоўцы і пастаўцы газу «[[Белтрансгаз]]».
 
[[6 кастрычніка]] [[2000]] г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «[[Белгазпрамбанк]]».
== Вонкавыя спасылкі ==
 
==Характарыстыка==
Пётар Пятровіч Пётух усплыў на губэрнатарскім пасту з хвалебнага сваімі камуністычнымі традыцыямі горада Барысава. А сам Пётар Пятровіч доўгі час выконваў у гэтым горадзе абавязку галоўнага гаспадарніка - старшыні гарвыканкама. Затым прыйшла перабудова, выбары на альтэрнатыўнай аснове, у выніку чаго гэты самавіты чалавек апынуўся проста без працы. Тады ўрад, частка чальцоў якога памятала Пётуха па сумеснай працы ў абласной партыйнай арганізацыі, дапамог: Пятра Пятровіча прызначылі спачатку намесьнікам старшыні Дзяржкампрама, а потым, калі міністэрствы пачалі рэарганізоўваць у гасразьліковыя структуры, яго вызначылі ў прэзыдэнты канцэрна «Белместпрам». Тамака ён і працаваў датуль, пакуль аб ім не ўспомнілі.
 
Успомніў аб ім у [[1994]] годзе палкоўнік [[Фарыд Канцэраў]], тады - начальнік кіраваньня ваеннай контрвыведкі, да гэтага працавалы ў тым жа горадзе Барысаве. Як і пакладзена разважнаму старвыканкама, Пётух імкнуўся без патрэбы не сварыцца са спэцслужбамі; а Канцэраў, хоць і вайсковец, але таксама ставіўся да ведамства КДБ. Таму Пётар Пятровіч паспрабаваў пасябраваць і зь ім.
 
Фарыд Канцэраў і яго патрон [[Валеры Кез]], што вядома ўжо ўсім, сакрэтна садзейнічалі прыходу да ўлады цяперашняга главы дзяржавы, у меру сваіх сіл дапамагаючы яму інфармацыйна. Таму ў шэрагу кадравых пытаньняў пераможца дазваляў ім некаторы час даваць яму рады. Канцэраў і ўспомніў аб былым барысаўскім кіраўніку, які запамятаўся яму з найлепшага боку. Паколькі альтэрнатыўнай кандыдатуры не было, а ранг у прэзыдэнта канцэрна быў міністэрскі, кандыдата «ад контрвыведкі» зьлічылі годным і прызначылі ў «губэрнатары».
 
Тут пачаліся, магчыма, самыя цяжкія гады ў жыцьці дзейснага менскага губэрнатара. Адмысловае геаграфічнае становішча, ахарактарызаванае яшчэ [[Анатоль Малофеяў|Анатолем Малофеявым]], прывяло да таго, што Пётуха пачалі крытыкаваць на кожным паседжаньні з удзелам прэзыдэнта. Прычым аднойчы яго ледзь было не адправілі ў адстаўку. Гэта супала з крызысным момантам у кар'еры які высунуў яго Канцэрава: Кеза адправілі ў адстаўку, а самога Канцэрава амаль адправілі, але за яго пасьпеў уступіцца памагаты прэзыдэнта [[Ўрал Латыпаў|Ўрал Латыпаў]], дзякуючы чаму Фарыд Канцэраў перасяліўся ў [[Масква|Маскву]], у інтэграцыйныя структуры. За самога жа Пётуха, які вісеў літаральна на валасінцы, уступіліся яго калегі-губэрнатары. Яны своечасова зразумелі, што калі Пётуха зьнімуць з працы за тое, што яму, уласна кажучы, інкрымінавалася публічна - гэта значыць, за дрэнны эканамічны стан даручанай яму вобласьці, - то ў прынцыпе прэзыдэнт з такой жа лёгкасьцю пазбавіцца і ад іх саміх.
 
Пётух ацалеў, але адпраўляць яго ў адстаўку стала такой жа ўпадабанай справай, як і наклікаць адстаўку [[Сяргей Лінг|Сяргея Лінга]]. Аднак афіцыйна паказчыкі эканамічнага дабрабыту вобласьці пачалі нават паляпшацца, што прывяло за сабой рост злапыхатэльных слыхаў: маўляў, «людзі Пётуха» на месцах узмоцнена займаюцца прыпіскамі, уціраючы ачкі аблстаткіраваньню (начальнікам якога ў пэрыяд найболей актыўнай хадні падобнага слыху быў ужо вядомы А. Бычэк, а праз яго - і ўсёй пірамідзе дзяржаўнай улады.
 
== Вонкавыя спасылкі й крыніцы ==
* [http://who.bdg.by/who/obj.php?&kod=154 Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»]{{ref-ru}}
* «Хто ёсьць хто ў Беларусі (1999)», [http://slounik.org/80218.html Профіль]{{ref-ru}} на сайце [[slounik.org]]
* [[Белтрансгаз]], [http://www.btg.by/about/they/ Кіраўнікі ААТ «Белтрансгаз»]{{ref-ru}}
* Палітычная эліта беларускіх рэгіёнаў, [http://www.btg.by/about/they/ Пётух Пётар Пятровіч]{{ref-ru}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пётух, Пётар}}