Алесь Разанаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Інфармацыя. Афармленьне.
Радок 1:
{{Накід}}
'''Раза́наў, Але́сь''' (нарадзіўся [[5 сьнежня]] [[1947]]) – беларускі паэт і перакладчык.
'''Разанаў, Алесь''', нарадзіўся ў [[1947]] г. у в.Сялец на [[Берасьцейшчына|Берасьцейшчыне]]. У [[1970]] г. скончыў [[Берасьцейскі пэдагагічны інстытут]]. Паэт, перакладнік, эсэіст. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў.
 
==Біяграфія==
 
Нарадзіўся ў вёсцы Сялец [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] ([[1966]]–[[1968]]), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсітэту. У [[1970]] годзе скончыў [[Берасьцейскі пэдагагічны інстытут]]. Працаваў у «[[Літаратура і мастацтва|ЛіМ]]е», «[[Родная прырода|Роднай прыродзе]]», выдавецтве «[[Мастацкая літаратура]]» ([[1974]]-[[1986]]), часопісе «[[Крыніца (часопіс)|Крыніца]]» ([[1994]]–[[1999]]). Віцэ-прэзыдэнт [[Беларускі ПЭН-цэнтар|Беларускага ПЭН-цэнтру]] (з [[1989]]). Жыў некаторы час у [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Аўстрыя|Аўстрыі]]. Цяпер жыве ў [[Беларусь|Беларусі]].
 
==Творчасьць==
 
Зборнікі паэзіі:
* «''Адраджэньне''» ([[1970]]) (першапачатковая назва – «''Адрачэньне''»)
* «''Назаўжды''» ([[1974]])
* «''Каардынаты быцьця''» ([[1976]])
* «''Шлях – 360''» ([[1981]])
* «''Вастрыё стралы''» ([[1988]])
* «''Wortdichte''» ([[2003]]) ([[нямецкая мова|па-нямецку]])
 
Робіць пераклады зь [[летувіская мова|летувіскай]], [[баўгарская мова|баўгарскай]], [[сэрбскахарвацкая мова|сэрбскахарвацкай]], [[ангельская мова|ангельскай]] ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п'есы [[Уільям Шэксьпір|Ўільяма Шэксьпіра]] «''Сон у Іванаву ноч''».
 
==Зьнешнія спасылкі==
 
* [http://slounik.org/81282.html Біяграфія на Slounik.org]
 
==Тэксты==
 
* [http://txt.knihi.com/frahmenty/5razanaw.htm СЛОВА ПРА СПАДЧЫНУ]
* [http://txt.knihi.com/razanau/ абраныя творы на Knihi.com]
 
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Разанаў, Алесь]]