Іван Сацункевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Іван Леванёнак Сацункевіч''' ([[28 кастрычніка]] [[1904]], в. [[Маконь]], [[Ігуменскі павет]], [[Менская губэрня]] (цяпер [[ЧэрвенскіЧэрвеньскі раён]])-[[18 красавіка]] [[1989]]) - беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар [[БДІНГ]] у [[1935]]-[[1936]], адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
 
У [[1926]] скончыў [[рабфак]] [[БДУ]]. У [[1931]] скончыў прамысловае аддзяленьне факультэту народнае гаспадаркі БДУ па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст па дрэваапрацоўцы. Займаўся ў асьпірантуры й працаваў намесьнікам дырэктара па вытворчым навучаньні Плянава-эканамічнага інстытуту. З [[1934]] працаваў дэканам ФЭФ БДІНГ, а з сьнежня [[1935]] дырэктарам БДІНГ. У [[1936]] адкліканы [[Дзяржплян БССР|Дзяржплянам]] для працы ў плянавыя органы. З [[1939]] першы сакратар [[Заслаўскі раён|Заслаўскага райкамў партыі]], сакратар [[Менскі раён|Менскага абкаму партыі]] па прамысловасьці.
 
У [[люты]]м [[1942]] арганізаваў партызанскі аддзел "Разгром", стаў арганізатарам партызанскага руху ў [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскім]], [[Рудзенскі раён|Рудзенскім]], [[Пухавіцкі раён|Пухавіцкім]], [[ЧэрвенскіЧэрвеньскі раён|ЧэрвенскімЧэрвеньскім]], Менскім і іншых раёнах [[Менская вобласьць|Менскае вобласьці]]. З [[3 кастрычніка]] [[1942]] да [[15 сакавіка]] [[1943]] узначальваў [[Менскі падпольны міжрайкам КП(б)Б]] і партызанскае злучэньне Менскае зоны, [[16 лістапада]] [[1942]]-[[сакавік]] [[1943]] - сябар Менскага падпольнага абкому КП(б)Б.
 
З [[сакавік]]а [[1943]] камісар лёгкае прамысловасьці [[БССР]] у [[Масква|Маскве]]. У [[1946]]-1953 наркам, затым міністар лёгкае прамысловасьці, да [[1965]] - начальнік галоўнага кіраваньня рыбнае прамысловасьці пры Саўміне БССР. На [[XIX зьезд КПБ|XIX]] і [[XX зьезд КПБ|XX зьездах]] КП(б)Б абіраўся кандыдатам у сябры ЦК Беларусі. Дэпутат [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] другога скліканьня ў [[1947]]-[[1951]]. Узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна. Аўтар кнігі "Суровая быль" (2-е выданьне, [[1979]]).