Вячаслаў Разумовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.7
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў Берасьці. На 1914 год працаваў чыноўнікам пры дзяржаўным упраўленьні па будоўлі шлюзаў і каналаў у станіцы Канстанцінаўскай Данскога вокругу. Пайшоў добраахвотнікам на фронт, вучыўся ў Вайсковай школе ў Тбілісі, якую скончыў у званьні паручніка<ref name="Шчур">[[Макс Шчур]], [httphttps://archive.istoday/Zx1Vh20130113224403/http://www.niamiesta.se/archiu/november2009/razumovich/razumovich.htm#selection-37.0-47.16 Вялікі няўдачнік]</ref>. Удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Служыў на турэцкім фронце на Каўказе, у Галіцыі, дзе 2 траўня 1915 году быў паранены. Пасьля шпіталю працягваў службу на Паўночным фронце і ў Румыніі<ref name="Асобы">[https://forum.grodno.net/index.php?topic=1571914.20;wap2 Гісторыя Горадні ў асобах]</ref>. У 1918 годзе ў Кіеве патрапіў да палону аддзелаў [[Пятлюра|Пятлюры]]. Там назваўся беларусам і гэтым уратаваў сабе жыцьцё<ref name="Шчур"/>. Пасьля вызваленьня падаўся ў Гародню, дзе займаўся гандлем (каньяк і тытунь)<ref name="Шчур"/>.
 
Нейкі Разумовіч падчас усталяваньня савецкай улады ў [[Гародня|Гародні]] ў жніўні 1920 году быў памочнікам гарадзенскага ваенкаму. На «[[працэс 45-ці|працэсе 45-ці]]» ў [[Беласток]]у ў траўні 1923 году сьцьвярджалася, што Разумовіч быў пры [[бальшавікі|бальшавіках]] у Гародні камэндантам гораду. Пасьля прыходу польскіх войскаў Жалігоўскага ўцёк з Гародні ў [[Летува|Летуву]]. Атрымаў у верасьні 1920 году паўнамоцтвы на арганізацыю ў [[Віленская губэрня|Віленскай]] і [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрнях]] партызанскіх атрадаў для барацьбы з [[палякі|палякамі]]. Напрыканцы 1920 году ад’ютант [[Беларускі асобны батальён летувіскай арміі|Беларускага асобнага батальёна летувіскай арміі]].