Інтэлектуальная ўласнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Інтэлектуальная ўласнасьць''' — ёсьць катэгорыя ўласнасьці, якая мае дачыненьне да нематэрыяльных стварэньняў чалавечага розуму. Існуе вялікая колькасьць тыпаў інтэлектуальнае ўласнасьці, некаторыя краіны вызначаюць яе дасканалей за астатнія. Найболей вядомымі тыпамі ёсьць [[Капірайт|капірайты]], [[Патэнт|патэнты]], [[Таварны знак|таварныя знакі]] й [[Гандлёвая таямніца|гандлёвыя таямніцы]]. Сучасная канцэпцыя інтэлектуальнае ўласнасьці выкрышталізавалася ў Ангельшчыне пад час 17-га й 18-га стагодзьдзя. Тэрмін «інтэлектуальная ўласнасьць» пачаў выкарыстоўвацца ў 19 стагодзьдзі й напрыканцы 20-га стагодзьдзя замацаваўся ў большасьці сусьветных [[Легальная сістэма|легальных сістэмаў]].
 
Галоўнае прызначэньне законаў аб інтэлектуальнае ўласнасьці ёсьць спрыяньне стварэньню вялікай колькасьці разнастайных інтэлектуальных тавараў. Каб дасягнуць дадзенай мэты, законы надзяляюць асобаў і бізнэсаў уласнымі правамі на інфармацыю й інтэлектуальныя тавары створаныя імі, звычайна на пэўны тэрмін. Дадзеныя ўмовы ствараюць эканамічны стымул для стварэньня інтэлектуальных тавараў, бо яны дазваляюць стваральніку атрымліваць выгаду ад інфармацыі й інтэлектуальных тавараў якія былі імі створаныя, дазваляе бараніць іх і спыняць капіяваньне. Чакаецца што дадзеныя стымулы будуць спрыяць новаўвядзеньням і ўнёскам у тэхналягічны прагрэс краіны-стваральніцы ўмоваў.