Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:40, 14 жніўня 2004

(польск. ziemianie ад ziemia зямля), катэгорыя ваенна-служылага насельніцтва ВКЛ, частка феадальнага стану.

1) У 15—16 ст. назва З. пашырылася сярод маламаёмаснага баярства ў зах. землях ВКЛ, што тлумачыцца ўжываньнем польскай тэрміналёгіі і перасяленьнем пэўнай часткі польскай шляхты ў ВКЛ. Попіс войска ВКЛ 1528 дакладна адрозьнівае пошты (ваенныя атрады) баярскія ад зямянскіх. Пазьней гэтыя дзьве катэгорыі насельніцтва атаясамліваюцца — «зямяне або баяры». Заможная частка З. злівалася са шляхтаю, бяднейшая захавала сваю назву і знаходзілася ў васальных адносінах зь Вял. Князем ці феадаламі.

З. павінны былі плаціць чынш і каняўшчыну, але ў выпадку вайны іх ня сплочвалі, а мусілі ставаць з канём і рыштункам у войска. З. не выступалі пад павятоваю харугваю, а толькі ў атрадзе пана. У адрозьненьне ад шляхты ня ўдзельнічалі ў сойміках. Да пач. 18 ст. З. як асобная катэгорыя амаль зусім зьніклі, увайшлі ў склад шляхты альбо сялян, трымаўшых зямлю на чыншавым праве.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай З. былі абкладзены падушным падаткам, але ў меншым памеры, чым сяляне. Аднак часта З. былі пісаны ў рэвізіі як сяляне. Многія З. даказвалі сваё паходжаньне перад дваранскімі дэпутацкімі сходамі як шляхцічы, пасьля гэтага ўлічваліся сярод шляхты. У рэвізію 1834 З. не вылучаліся як асобная група і надалей улічваліся як сяляне.

2) Назва земляўласьнікаў у ВКЛ пераважна ў 17 ст. Мела сэнс тлумачэньня месца жыхарства і статуса валоданьня зямельнай маёмасьцю (напр. «зямянін гаспадарскі Наваградзкі»).

3) Назва буйных земляўласьнікаў (у польскай мове) у 19—20 ст.

Аўтар — Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта.