Робат: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Robot?oldid=959167672
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:HONDA ASIMO.jpg|міні|Робат-андроід [[ASIMO]], вытворчасьці [[Honda]].]]
'''Робат''' ({{мова-cs|Robotrobot}}) — аўтаматычнае прыстасаваньне з антрапаморфным дзеяньнем, якое часткова ці цалкам замяняе чалавека пры выканьні работ у небясьпечных для жыцьця варунках, пры адноснай недаступнасьці аб’екта ці для іншага выкарыстаньня<ref>[http://krugosvet.ru/enc/nauka_i_tehnika/tehnologiya_i_promyshlennost/ROBOT.html ''«Робат»'']. КругоСвет.ru</ref>. У большасьці выпадкаў сучасныя робаты — гэта «рукі», маніпулятары, замацаваныя на аснове і прызначаныя для выкананьня аднастайнай працы тыпу складаньня, перамяшчэньня. Галіной тэхналёгіі, якая займаецца распрацоўкай, будаўніцтвам, эксплюатацыяй і прымяненьнем робатаў<ref>[http://www.oxforddictionaries.com/view/entry/m_en_gb0714530#m_en_gb0714530 ''«Robotics»'']. Oxford Dictionaries.</ref>, а таксама кампутэрнымі сыстэмамі для іхнага кіраваньня, сэнсарнай зваротнай сувязі і апрацоўкі інфармацыі зьяўляецца [[робататэхніка]].
 
Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам [[апэратар]]а, можа працаваць па загадзя складзенай [[Праграмнае забесьпячэньне|праграме]] альбо прытрымлівацца набору агульных указаньняў з дапамогай тэхналёгіі [[штучны інтэлект|штучнага інтэлекту]]. Робаты могуць кіравацца зьнешняй прыладай кіраваньня, альбо элемэнтам кіраваньня ўбудаваным унутр. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасьці, у [[будаўніцтва|будаўніцтве]], пры працы зь цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека умовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў [[космас]]е. Гэта выклікае пэўную заклапочанасьць і перагляд ролі робатаў у грамадзтве. Робатаў вінавацяць у павелічэньні тэхналягічнага [[беспрацоўе|беспрацоўя]], паколькі іх людзей-працаўнікоў лёгка замяняюць на робатаў, якія маюць больш функцыяў і ня ведаюць стомы. Выкарыстаньне робатаў у баявых дзеяньнях выклікае этычныя праблемы. Магчымасьці аўтаномнай працы робатаў і разьвіцьцё штучнага інтэлекту, а таксама магчымыя наступствы шырока разглядаюцца ў [[мастацкая літаратура|мастацкай літаратуры]] і могуць выклікаць у будучыні рэальныя праблемы.