Джаан Скот: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Дададзеная інфармацыя.
Радок 17:
[[Беларуская мова|Па-беларуску]] даступны іншы вядомы тэкст гістарыцы - "Жаночая гісторыя"<ref><small>Джоан Скот, Жаночая гісторыя, Беларускі гістарычны агляд, 1999 Т.6 Сш. 1-2, http://www.belhistory.eu/dzhoan-skot-zhanochaya-gistoryya/</small></ref>.
 
Апрача гэтага дасьледніца шмат аналізавала і пісала пра гендэр у гістарычнай пэрспэктыве ў зьвязцы з [[Клясавае пытаньне|клясавым пытаньнем]], а таксама працоўным пытаньнем. Так, ейны інтарэс да гісторыі эўрапейскай працоўнай клясы быў ахоплены ў 1980 годзе ў артыкуле "Political Shoemakers" (''Палітычныя шаўцы''), які Дж. Скот напісала разам з брытанскім гісторыкам Эрыкам ГабсбаўнамХабсбаўнам.
 
Зрэшты, на працягу 1990 -х гадоў Джаан Скот уключыла [[псыхааналіз]] у сваю працу па гендэрнай тэматыцы і гісторыі, разглядаючы яго як "тэорыю для прасоўваньня нашага разуменьня невырашальнай дылемы, якую працягваюць спараджаць сэксуальныя адрозьненьні"<ref><small>Joan Scott, De l'utilité du genre, Fayard, 2012, p.8.</small></ref>. Такім парадкам, яна ўвяла ў свае тэксты паняткі, атрыманыя ў спадчыну ад фрэйдызмуфрайдызму - ідэнтыфікацыя (атаясамленьне) і [[фантазмы]]. Для яе [[гендэр]] - гэта месца напружанасьці ў працэсе ідэнтыфікацыі кожнага чалавека, і яна разглядае сваё дасьледаваньне як вывучэньне "адносінаў паміж нарматыўным і псыхічным"<ref><small>Laurie Laufer, «Scott Joan W., De l’utilité du genre», Genre, sexualité & société, 8, Automne 2012, https://journals.openedition.org/gss/2593</small></ref>.
 
Дж. Скот падрытхтавала цэлую плеяду гендэрных гісторыкаў і гістарыцаў (Леора Аўсландэр, Дагмар Герцаг, Мэры Луіз Робэртс і йншыя)<ref><small>"Joan Wallach Scott Prize", Pembroke Center for Teaching and Research on Women. Brown University, 4 June 2012.</small></ref>. Дасьледніца зьяўляецца ляўрэаткай шматлікіх прэстыжных прэміяў, у тым ліку прэміі Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі імя Гербэрта Бакстэра Адамса, прэміі імя Джоан Келі, прэміі Ганса Сігрыста за выдатныя дасьледаваньні ў гендэрнай галіне. Яна мае ганаровыя ступені ўнівэрсыэту Браўна, унівэрсытэту штату Нью-Ёрку ў Стоўні-Бруку, унівэрсытэту Бэргена (Нарвэгія), Гарвардскага ўнівэрсытэту<ref><small>Harvard Honorary Degree Profile of Joan Wallach Scott, https://news.harvard.edu/gazette/story/2007/06/honorary-degrees-awarded-at-commencements-morning-exercises/</small></ref>, Прынстанскага ўнівэрсытэту<ref><small>"Honorary Degrees Awarded by Princeton". The Trustees of Princeton University. Princeton University. 4 June 2013, https://web.archive.org/web/20131214083630/http://www.princeton.edu/main/about/facts/honorary/</small></ref>, унівэрсытэту Канкордыі<ref><small>Downey, Fiona (4 May 2016), "Concordia awards 9 new honorary doctorates". Concordia University, https://www.concordia.ca/cunews/main/stories/2016/05/04/concordia-awards-9-new-honorary-doctorates-spring-convocation-2016.html</small></ref> і Эдынбурскага ўнівэрсытэту<ref><small>"Honorary Graduates in 2018". ''The University of Edinburgh,'' 12 July 2018, https://web.archive.org/web/20180712214842/https://www.ed.ac.uk/student-administration/graduations/honorary/future-honorary-grads</small></ref>.
 
== Бібліяграфія ==