Джаан Скот: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Джаан Скот''' (поўнае імя: Джаан Уолак Скот; па-ангельску: Joan Wallach Scott; 18 сьнежня 1941, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская гістарыца, гендэрная дасьледніца. Адна з стваральніцаў амэрыканскай гэндарнай гістарычнай школы. Ганаровая прафэсарка...'
 
Дададзеныя катэгорыі, бібліяграфія.
Радок 1:
'''Джаан Скот''' (поўнае імя: Джаан Уолак Скот; [[Ангельская мова|па-ангельску]]: Joan Wallach Scott; 18 сьнежня 1941, [[Бруклін]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]]) — амэрыканская [[Гісторыя|гістарыца]], гендэрная дасьледніца. Адна з стваральніцаў амэрыканскай гэндарнай гістарычнай школы. Ганаровая прафэсарка Школы сацыяльных навук у Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў у Прынстане, Нью-Джэрсі<ref><small>Scanlon J., Cosner S. American Women Historians, 1700s-1990s: A Biographical Dictionary, Greenwood Publishing Group, 1996.</small> </ref>.{{Навуковец|Імя=Джаан Скот|Арыгінал імя=Joan Wallach Scott|Дата нараджэньня=18 сьнежня 1941|Месца нараджэньня=Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША|Альма-матэр=Брандэйскі ўнівэрсытэт (1962), Вісконсінскі ўнівэрсытэт у Мадысане (1969)|Навуковая сфэра=Гісторыя, гендэрная гісторыя, інтэлектуальная гісторыя|Вядомы як=Гендэрная гістарыца, дасьледніца францускай тэорыі|Навуковая ступень=Доктарка гістарычных навук (PhD 1969 год)}}
 
== Жыцьцяпіс ==
Джаан Уолак нарадзілася ў Брукліне (Нью-Ёрк) у сям'і Лоці (народжанай Танэнбаум) і Сэма Уолака, настаўнікаў сярэдняй школы.
 
Бакаляўрскі дыплём атрымала ў 1962 годзе ў Брандэйскім унівэрсытэце. У 1969 годзе атрымала ступень PhD у ВісконсіскімВісконсінскім унівэрсытэце ў [[Мэдысан (Вісконсін)|Мадысане]].
 
Выкладала ў розных унівэрсытэтах [[ЗША]], а таксама ў [[Парыж|Парыжы]].
 
У мінулым была пабратая з Дональдам Скотам, прафэсарам амэрыканскай гісторыі ў CUNY. Дж. Скот - маці А. Скота, кінакрытыка з The New York Times і мастачкі Лізі Скот. Яна пляменьніца актора Элі Валаха (ейны бацька быў братам Элі)<ref><small>Eli Wallach, BA '36". Texas Alcalde. Emmis Communications. 88 (4): 28. March 2000.</small></ref>.
 
== Навуковая і дасьледніцкая дзейнасьць ==
Дж. Скот вядомая перадусім сваімі прстструктуралісцкімі працамі ў галіне [[Фэмінісцкая гісторыя|фэмінісцкай гісторыі]] і [[Гендэрная тэорыя|гендэрнай тэорыі]]. Геаграфічна ейная праца сканцэнтраваная перш за ўсё на [[Францыя|Францыі]], а тэматычна яна разглядае, як дзейнічае ўлада, сувязь паміж мовай і досьведам, а таксама ролю і практыку гісторыкаў. Ейная праца зьвязаная з ужыткам тэорыі да гістарычных і актуальных падзеяў, асобую ўвагу надаючы таму, як вызначаюцца тэрміны і як фармулююцца пазіцыі і ідэнтычнасьці<ref><small>Sussman, Sarah (2007). "Presidential Lectures: Joan W. Scott". Stanford Presidential Lectures in the Humanities and Arts. Stanford University Libraries. Stanford University.</small> </ref>.
Дж. Скот вядомая перадусім сваімі прстструктуралісцкімі працамі ў галіне фэмінісцкай гісторыі і гендэрнай тэорыі.
Геаграфічна ейная праца сканцэнтраваная перш за ўсё на Францыі, а тэматычна яна разглядае, як дзейнічае ўлада, сувязь паміж мовай і досьведам, а таксама ролю і практыку гісторыкаў. Ейная праца зьвязаная з ужыткам тэорыі да гістарычных і актуальных падзеяў, асобую ўвагу надаючы таму, як вызначаюцца тэрміны і як фармулююцца пазіцыі і ідэнтычнасьці<ref>Sussman, Sarah (2007). "Presidential Lectures: Joan W. Scott". Stanford Presidential Lectures in the Humanities and Arts. Stanford University Libraries. Stanford University. </ref>.
 
Сярод ейных шматлікіх публікацыяў асобнае месца займае артыкул "[[Гендэр]]: карысная катэгорыя гістарычнага аналізу", апублікаваны ў 1986 годзе ў [[Часопіс|часопісе]] "[[American Historical Review]]". Гэты артыкул - "несумненна, адзін з найбольш чытаных і цытаваных артыкулаў у гісторыі часопіса"<ref><small>Schneider, Robert A. (26 November 2008). "What's in the December AHR?". American Historical Association. Archived from the original on 4 March 2010.</small></ref>, стаўся падмуркам фармаваньня поля гендэрнай гісторыі ў англа-амерыканскай [[Гісторыя|гістарычнай навуцы]]<ref> <small>"Princeton awards six honorary degrees". The Trustees of Princeton University. Princeton University. June 5, 2012.</small></ref>.
 
[[Беларуская мова|Па-беларуску]] даступны іншы вядомы тэкст гістарыцы - "Жаночая гісторыя"<ref><small>Джоан Скот, Жаночая гісторыя, Беларускі гістарычны агляд, 1999 Т.6 Сш. 1-2, http://www.belhistory.eu/dzhoan-skot-zhanochaya-gistoryya/</small></ref>.
 
Апрача гэтага дасьледніца шмат аналізавала і пісала пра гендэр у гістарычнай пэрспэктыве ў зьвязцы з [[Клясавае пытаньне|клясавым пытаньнем]], а таксама працоўным пытаньнем. Так, ейны інтарэс да гісторыі эўрапейскай працоўнай клясы быў ахоплены ў 1980 годзе ў артыкуле "Political Shoemakers" (''Палітычныя шаўцы''), які Дж. Скот напісала разам з брытанскім гісторыкам Эрыкам Габсбаўнам.
 
Зрэшты, на працягу 1990 -х гадоў Джаан Скот уключыла [[псыхааналіз]] у сваю працу па гендэрнай тэматыцы і гісторыі, разглядаючы яго як "тэорыю для прасоўваньня нашага разуменьня невырашальнай дылемы, якую працягваюць спараджаць сэксуальныя адрозьненьні"<ref><small>Joan Scott, De l'utilité du genre, Fayard, 2012, p.8.</small></ref>. Такім парадкам, яна ўвяла ў свае тэксты паняткі, атрыманыя ў спадчыну ад фрэйдызму - ідэнтыфікацыя (атаясамленьне) і [[фантазмы]]. Для яе [[гендэр]] - гэта месца напружанасьці ў працэсе ідэнтыфікацыі кожнага чалавека, і яна разглядае сваё дасьледаваньне як вывучэньне "адносінаў паміж нарматыўным і псыхічным"<ref><small>Laurie Laufer, «Scott Joan W., De l’utilité du genre», Genre, sexualité & société, 8, Automne 2012, https://journals.openedition.org/gss/2593</small></ref>.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 167 ⟶ 166:
 
== Крыніцы ==
<references />
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1941 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Ёрку]]
[[Катэгорыя:Гендэрныя дасьледаваньні]]
[[Катэгорыя:Навукоўцы ЗША]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі ЗША]]
[[Катэгорыя:Фэміністкі ЗША]]