Гройтэр Фюрт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.1
Радок 32:
«'''Гройтэр Фюрт'''» ({{мова-de|SpVgg Greuther Fürth}}) — спартовы клюб зь [[Нямеччына|Нямеччыны]] з гораду [[Фюрт]]у, [[Баварыя]]. Заснаваны 23 верасьня 1903 году. Самай пасьпяховай эпохай клюбу былі выступы ў нямецкае лізе ў 1910-х і 1920-х гадах, калі клюб атрымаў перамогу ў трох чэмпіянатах Нямеччыны ў 1914, 1926 і 1929 гадах адпаведна і стаўшы другім у 1920 годзе. У [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе 2012—2013 гадоў|сэзоне 2012—2013 гадоў]] клюб упершыню згуляў у [[Бундэсьліга|Бундэсьлізе]], прафэсійнай лізе якая была сфармаваная ў 1963 годзе, аднак затрымалася дружына тамака толькі на адзін год<ref>[http://www.dw.de/dw/article/0,,16180879,00.html «Greuter Fürth set to begin first-division debut»]. Deutsche Welle.</ref>. Пасьля выніковага 2 месца ў табліцы [[Бундэсьліга 2|Бундэсьлігі 2]] у [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе 2020—2021 гадоў|сэзоне 2020—2021 гадоў]] «Гройтэр» знозку атрымаў права на падвышэньне ў элітны дывізіён<ref>[https://www.kicker.de/bochum-und-fuerth-steigen-auf-kiel-gegen-koeln-btsv-abgestiegen-805567/artikel «Bochum und Fürth steigen auf — Kiel gegen Köln — BTSV abgestiegen»]. Kicker.</ref>.
 
У верасьні 2012 году былы дзяржсакратар [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] [[Гэнры Кісынджэр]], сям’я якога зьбегла з нацысцкай Нямеччыны ў 1938 годзе, прысутнічаў на матчы «Фюрта» супраць «[[Шальке-04 Гельзэнкірхэн|Шальке-04]]». Ён паабяцаў наведаць гульню на стадыёне [[Шпортпарк Ронгаф]], калі дружына прасунецца да Бундэсьлігі. У дзяцінстве Кісынджэр спрабаваў глядзець гульні, не зважаючы на не жаданьне гэтага бацькоў<ref>[httphttps://soccernetweb.espnarchive.go.comorg/newsweb/story20160423230755/_http:/id/www.espnfc.com/story/1160811/bayern-munich-stays-perfect-with-win-over-mainz?cc=5739# «Bayern Munich wins convincingly»]. ESPN FC.</ref>. Кісынджэр зьяўляецца ганаровым сябрам клюбу, і на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў сочыць за вынікамі матчу «Фюрту» і падтрымлівае сувязь з клюбам. За часам працы ў [[Белы дом|Белым доме]] ў 1970-х гадах ён, як паведамляецца, прасіў сваіх памочнікаў падрыхтоўваць справаздачы аб выніках клюбу ў выходныя, каб у панядзелак даведвацца пра клюбныя матчы. Ён некалькі разоў наведаў родны горад, каб паглядзець матчы «Гройтэра» у рамках розыгрышу Бундэсьлігі ў 2012 годзе за часам калі клюбная дружына першым разам брала ўдзел у матчах нямецкае эліты.
 
== Гісторыя ==