Сандэрлэнд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
 
Радок 19:
Гістарычна на месцы сучаснага Сандэрлэнду было 3 паселішча ў вусьці ракі Ўір. На паўночным баку ракі рэгіён [[Монкўірмут]] быў заселены яшчэ ў 674 годзе, калі кароль [[Нартумбрыя|Нартумбрыі]] [[Экгфрыт (кароль Нартумбрыі)|Экгфрыт]] даў зямлю [[Бэнэдыкт Біскап|Бэнэдыкту Біскапу]] дзеля заснаваньня манастыру. У 685 годзе Экгфрыт дараваў Біскапу яшчэ крыху зямлі, прылеглую да манастыра на паўднёвым баку ракі.
 
У канцы VIII стагодзьдзя [[вікінгі]] атакавалі ўзьбярэжжа, і да сярэдзіны IX стагодзьдзя манастыр быў закінуты. Землі на паўднёвым баку ракі былі прадастаўлены эпіскапу Дарэма ангельска-саксонскіх каралём [[Этэльстан]]ам у 930 годзе. Гэтыя землі сталі называцца Бішапўірмут і ўключалі такія населеныя пункты, як Раеп, якія ўваходзяць у сучасны горад. Зь цягам часу паселішча паглынала прылеглыя вёскі, а каб канкураваць з горадам НьюкаслНьюкаслам-эпонапон-Тайн, гандлярам былі выдадзеныя такія ж самыя прывілеі. Аднак, спратрэбіўся пэўны час, каб места разьвілася як порт<ref>[https://englandsnortheast.co.uk/NewcastleCoal.html «Newcastle Coal»]{{Недаступная спасылка|date=March 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}. England's North East.</ref>.
 
На той час асноўным гандлёвым таварам была рыба, як то пераважна [[селядзец]] у XIII стагодзьдзі, потым [[ласось]] у XIV і XV стагодзьдзях<ref name="Pevsner">Pevsner, Nikolaus; Williamson, Elizabeth (1983). «The Buildings of England: County Durham» (2nd ed.). London: Penguin.</ref>. Хуткаму росту порту спачатку спрыяў гандаль сольлю<ref name="Pevsner"/>. Вываз солі з Сандэрлэнду фіксуецца яшчэ ў XIII стагодзьдзі, але толькі ў 1589 годзе былі закладзеныя першыя саляныя сажалкі ў Бішапўірмут-Панз<ref>Tim Lambert (2008). [http://www.localhistories.org/sunderland.html «A Brief History of Sunderland»]</ref>. Вялікія чаны з марской вадой награваліся з выкарыстаньнем вугалю, праз выпарэньне вады соль у іх заставалася. Паколькі дзеля абагрэву саляных пляцовак быў неабходны вугаль, былі створаныя вуглездабыўныя суполкі. Зь цягам часу пашырыўся гандаль вугалю<ref name="Pevsner"/>.