М1 Абрамс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 123:
Далейшае баявое выкарыстаньне пачалося ў 2003 годзе, калі амэрыканскія войскі ўвайшлі ў Ірак, і пачалі вайсковую кампанію па зьвяржэньню ірацкага лідэра [[Садам Хусэйн|Садама Хусэйна]]. Але ўжо па становішчы на сакавік 2005 году, каля 80 танкаў Abrams было вывдзена з ладу пад час варожых нападаў.<ref>{{спасылка|url=http://www.usatoday.com/news/world/iraq/2005-03-29-abrams-tank-a_x.htm|загаловак=Tanks take a beating in Iraq|аўтар=Steven Komarow|выдавец=USA TODAY|дата пубдікацыі=29 сакавіка 2005}}</ref> Але таксама ўпершыню для танкаў Abrams адбыліся баі на блізкіх дыстанцыях. У адным з такіх баёў M1A1s зьнішчыў сем [[Т-72]] пад час танкавай перастрэлкі непадалёку ад Махмудзія (прыкладна 29 км на поўдзень ад [[Багдад]]а). Хаця танкі перастрэльваліся на досыць малой адлегласьці (менш за 50 мэтраў), але амэрыканскі бок абышоўся бяз страт. Тым ня менш некаторыя экіпажы атрымалі ручныя гранатамёты [[AT4]] на выпадак калі сустрэча з танкам супраціўніка адбудзецца ў цесных гарадзкіх умовах дзе немагчыма разьвярнуць танкавую гармату.
 
На жаль, некалькі Абрамсаў былі пашкоджаны [[Дружалюбны агонь|дружалюбным агнём]]. Некаторыя Абрамсы былі выведзены з ладу ірацкімі пехацінцамі пад час ўварваньня (у тым ліку танкі прыходзілася адпраўляць на рамонт пасьля таго як ворагам з буйнакалібэрных кулямётаў былі пашкоджаны некаторыя крытычныя вузлы).<ref>[httphttps://wwwweb.archive.org/web/20060905050811/http://fprado.com/armorsite/US-Field-Manuals/abrams-oif.pdf#prof Abrams Tank Systems] 2003</ref>. Але большасьць Абрамсаў была пашкоджана [[Самаробная выбуховая прылада|самаробнымі выбуховымі прыладамі]]<ref>{{youTube|EVJqBSr_FEs|Abrams Tank Drives over Car Bomb}} Retrieved 2010-09-10</ref>, што прывяло да павялічэньня ролі інжынэрных-разьмінірваючых машын. Але пад час баёў было высьветлена, што адзіным больш-менш надзейным сродкам супраць Абрамсаў быў гранатамёт [[РСГ-29]], які мог досыць эфэктыўна пражыгаць браню ў некаторых месцах.
 
=== Аўганістан ===
Радок 178:
'''M256A1''' уяўляе сабою танкавы варыянт 120 мм гарматай L/44 (вядомай яшчэ як Rheinmetall 120&nbsp;mm gun), такія ж самыя гарматы мелі першыя вэрсіі нямецкага танку [[Леапард 2]] (да варыянту Leopard 2A5).
 
Пад гэтую гармату паміма іншага былі распрацаваны снарады M829A2. M829A2 гэта падкалібэрны снарад распрацаваны ў першую чаргу для барацьбы з палепшанай абаронай танкаў тыпу [[Т-72]], [[Т-80]] і [[Т-90]] (якія абсталёўваліся ўбудаванай дынамічнай абаронай «[[Кантакт-5 (убудаваная дынамічная абарона)|Кантакт-5]]»).<ref>[https://web.archive.org/web/20110711022553/http://www.fprado.com/armorsite/abrams.htm Апісаньне характарыстык танка M1A1 і M1A2]</ref> Пазьней былі таксама распрацаваны снарады M829A3 яшчэ больш бранябойная вэрсія снарада (у адказ на гэта расейскае войска стварыла новую бронесыстэму Рэлікт (па сьцьвярджэньні расейскага боку гэта сыстэма брані ў 2 разы прачнейшая за «Кантакт-5»). У любым выпадку армія ЗША распрацоўвае падкалібэрны снарад M829E4.<ref>[http://www.defenseindustrydaily.com/Next-Gen-120mm-Tank-Killer-ATKs-M829E4-AKE-06995/ ЗША распрацоўвае снарад M829E4]</ref>
[[Файл:M1 Abrams turret fire above.jpg|міні|300пкс|Момант стрэлу з танкавай гарматы на M1A1. Бачны 2 кулямёты: [[M240]] (зьлева ад люку), [[M2HB]] (справа ад люку)]]
На ўзбраеньні M1 Abrams таксама ёсьць кумулятыўныя снарады '''M830'''.