Палерма (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 17:
Пасьля вяртаньня клюбу ў Сэрыю А ў 2004 годзе «Палерма» стаў адным з самых вядомых у Італіі, а таксама мае ў сваім складзе чатырох гульцоў са [[Зборная Італіі па футболе|зборнай Італіі]], якія сталі [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году|чэмпіёнамі сьвету ў 2006 годзе]]. «Палерма» часьцяком зьяўляецца ў розыгрышах [[Кубак УЭФА|Кубка УЭФА]], і некалькі разоў ледзь не патрапіла ў кваліфікацыю [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]] у 2007 і 2010 гадох. У 2011 годзе клюб атрымаў паразу ў трэцім сваім фінале Кубку Італіі.
 
Афіцыйнымі колерамі каманды ёсьць ружовы й чорны, што прывяло да зьяўленьня мянушкі «расанэра». Але, таксама, маецца такая мянушка, якая сустракаецца радзей, як то «Aquile», якая мае спасылку на арла, як на афіцыйны лягатып клюбу й гораду [[Палерма]]. «Палерма» праводзіць свае хатнія гульні на стадыёне «[[Стадыё Рэнца Барбэра|Рэнца Барбэра]]», раней вядомага як «Ля Фаварыта», які з 2007 году мае магутнасьць у 36 349 чалавек<ref>[https://web.archive.org/web/20110423100459/http://www.ilpalermocalcio.it/it/stadio/capienza.php «Renzo Barbera»]. PalermoCalcio.it</ref>. Першапачаткова стадыён быў пабудаваны ў 1932 годзе, але быў адрамантаваны ў канцы 1980 году й служыў у якасьці месца правядзеньня матчаў [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1990 году|чэмпіянат сьвету 1990 году]].
 
== Гісторыя ==
Радок 23:
 
=== Раньнія гады ===
Існуе некалькі вэрсіяў наконт дакладнай датай заснаваньня клюбу. Некаторыя лічаць, што клюб, магчыма, быў заснаваны яшчэ ў 1898 годзе ў сувязі з існаваньнем дакумэнтаў на імя [[Джозэф Ўітакер|Джозэфа Ўітакера]], ангельскага консула ў [[Палерма]], які некаторымі лічыцца першым прэзыдэнтам клюбу, аб камандзе палерміянскага футболу заснаванага ў тым жа годзе<ref>[https://web.archive.org/web/20070630180900/http://www.palermo.repubblica.it/speciali/bentornati/pdf/16.pdf «Oltre un secolo di storia da via Notarbartolo alla A»]. La Repubblica Palermo</ref>. Тым ня менш, найбольш распаўсюджанай і афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 1 лістапада 1900 году<ref>[https://web.archive.org/web/20070429124546/http://www.ilpalermocalcio.it/it/societa/storia.jsp «Storia»]. U.S. Città di Palermo.</ref>, калі быў створаны «Anglo Panormitan Athletic and Football Club».
 
Клюб, як мяркуецца, быў заснаваны [[Іньняцыё Мая Пагана]], маладым калегам Ўітакера, які пачаў гуляць у футбол яшчэ ў той час, калі вучыўся ў каледжы ў [[Лёндан]]е, дзе гульня ў нажны мяч ужо была даволі папулярнай. Першапачаткова склад клюбу быў складзены з трох ангельцаў і дзевяці выхадцаў з Палерма<ref>[https://web.archive.org/web/20071015092811/http://lapalermorosanero.it/public/index.php?pid=46 «Nasce la Anglo-Palermitan Athletic and Foot-Ball Club»]. La Palermo Rosanero.</ref>. Ўітакер заняў месца ганаровага старшыні клюбу, а Эдўард дэ Гарстан быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу. Асноўнымі колерамі былі абраны чырвоны зь сінім. Першым зарэгістраваным футбольным матчам клюбу ёсьць гульня 30 сьнежня 1900 году, якая скончылася паразай зь лікам 5:0 ад невядомай аматарскай ангельскай каманды. Першы афіцыйны матч быў гуляны 18 красавіка 1901 году супраць футбольнага клюбу «[[Мэсына (футбольны клюб)|Мэсына]]», які скончыўся перамогай гульцоў «Палерма» зь лікам 3:2<ref>[http://web.tiscali.it/messinastory/indicecampionato/tabelle/cam1901.htm «Messina Football Club 1901»]. Messina Story.</ref>.
Радок 31:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [https://web.archive.org/web/20080516113534/http://www.ilpalermocalcio.it/ Афіцыйны сайт]
 
[[Катэгорыя:Палерма]]