Duolingo: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23:
 
[[Файл:Duolingo mascot duo (2019).png|значак|Зялёная сава — афіцыйны маскот Duolingo]]
 
== Асаблівасьці ==
Duolingo імітуе структуру відэагульняў. Прысутнічае сістэма ўзнагарод, у якой карыстальнікі набываюць "лінготы" або каштоўныя камяні, якія зьяўляюцца гульнявой валютай. Іх можна выдаткаваць на такія функцыі як налада выгляду персанажа або бонусныя ўзроўні (абодва даступныя толькі ў мабільнай вэрсіі).
 
У агульнадаступных табліцах лідэраў людзі могуць спаборнічаць са сваімі сябрамі й людзьмі астатняга сьвету ў выпадкова выбраных групах да 30 карыстальнікаў. Сістэма ўзроўняў выкарыстоўвае Duolingo XP (ачкі вопыту), а лічбавая сістэма ўяўляе ўзровень навыкаў карыстальніка. Значкі ў Duolingo ўяўляюць сабой дасягненьні, атрыманыя ў выніку выкананьня пэўных задач.
 
Працэс навучаньня ў Duolingo спалучае ў сабе розныя мэтады, такія як: праслухоўваньне вымаўленьня, чытаньне прапаноў, запіс голасу, фармаваньне выразаў праз упарадкаваньне словаў і супастаўленьне малюнкаў зь неабходнымі эквівалентамі.
 
== Крыніцы ==