Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
 
Радок 1:
'''Пе́ршае тавары́ства белару́скае дра́мы й камэ́дыі''' існавала ў красавіку 1917 — сярэдзіне 1920 гадоў у [[Менск]]у. Было створанае [[Фларыян Ждановіч|Фларыянам Ждановічам]] пры ўдзеле [[Ігнат Буйніцкі|Ігната Буйніцкага]] й [[Усевалад Фальскі|Усевалада Фальскага]]. Адкрылася 23 красавіка 1917 году спэктаклямі «[[Паўлінка]]» [[Янка Купала|Янкі Купалы]] й «[[У зімовы вечар]]» [[Эліза Ажэшка|Элізы Ажэшкі]] ў памяшканьні Менскага гарадзкога тэатра. Потым працавала ў клюбе «[[Беларуская хатка (Менск)|Беларуская хатка]]». У таварыства ўваходзілі ўдзельнікі драматычных гурткоў, хор (кіраўнік [[Уладзімер Тэраўскі]]), танцавальная група (кіраўнік [[Часлаў Родзевіч]]) і аркестар народных інструмэнтаў (кіраўнік [[Дз. Захар]]).
 
Значнай падзеяй была першая пастаноўка [[10 ліпеня]] 1917 году п’есы Янкі Купалы «[[Раскіданае гняздо (п’еса)|Раскіданае гняздо]]». Ролі выконвалі: А. Крыніца (Лявон), Ф. Ждановіч (Сымон), В. Тарасік (Марыля), Р. Жакоўскі (Старац). Калектыў разьвіваўся на прафэсійнай аснове й у сваёй дзейнасьці абапіраўся на народныя традыцыі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага|Першай беларускай трупы|be|Першая беларуская трупа}} [[Ігнат Буйніцкі|Ігната Буйніцкага]]. Пасьля спэктакляў звычайна наладжваліся дэклямацыі, выконваліся народныя танцы й песьні.
 
У складаных умовах германскай і польскай акупацыі, у грамадзянскую вайну таварыства адыграла важную ролю ў культурным жыцьці Беларусі, у станаўленьні беларускага прафэсійнага тэатральнага мастацтва. Трупа выяжджала ў [[Барысаў]], [[Жлобін]], [[Заслаўе]], [[Койданаў]], [[Ворша|Воршу]], [[Радашкавічы]]. Пры ўдзеле членаў таварыства створаны Беларускі савецкі тэатар і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 годзе з адкрыцьцём у Менску [[Беларускі дзяржаўны тэатар|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (з 1944 году Беларускі тэатар імя Янкі Купалы, цяпер [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы]]) значная частка калектыву ўвайшла ў ягоную трупу й таварыства спыніла сваю дзейнасьць.