Ганна Альжбета Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Ганна Альжбета Юр'еўна Радзівілаўна (нарадзілася ў...'
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[:pl:Plik:Anna_Elżbieta_Radziwiłł.jpg|Ганна Альжбета]] Юр'еўна Радзівілаўна (нарадзілася ў 1518 г., памерла ў 1558 г.) - дачка вялікага гетмана літоўскага [[Юры Радзівіл «Геркулес»|Юрыя Радзівіла]] "Віктара" і Барбары з Калаў, сястра каралевы Польшчы [[Барбара Радзівіл|Барбары Радзівілаўны]] і [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалая Радзівіла Рудога.]]
 
У 1523 г. у выніку дамоўленасці паміж Юры Радзівілам і Троцкім ваяводам [[Канстантын Астроскі|Канстантынам Астрожскім]] Ганна была заручана са старэйшым сынам Канстантына - [[Ilia Ostrogski|Іллёй Астрожскім]]. 1 сакавіка 1524 г. яны атрымалі папскую дыспенсію, бо Ілля быў праваслаўнай веры. Мэтай шлюбнага дагавора была барацьба з віленскім ваяводам [[Альбэрт Гаштольд|Альбрэхтам Гаштольдам]]. Аднак неўзабаве Юры перайшоў на бок Альбрэхта і заручыў Ганну з яго сынам - Станіславам Гаштолдам, заплаціўшы каралю Жыгімонту I Старому заклад у 10 000 літоўскіх грошаў на будучы шлюб. Такім чынам, у Ганны было адначасова дзва жаніхі. Аднак, калі Ілля вырас, ён не пагадзіўся ажаніцца з Ганнай, бо закахаўся ў Беату Касцелецкую (шлюбШлюб Іллі з якойБеатай адбыўся у 1539 г. падчасПадчас турніру на вясельным піры жаніх быў збіты з каня каралевічам [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам]] і ад атрыманых таўмаўтраўмаў захварэў і сканаў). Больш таго, нечакана ў 1537 г. Ежы вырашыў ажаніць сваю малодшую дачку Барбару са Станіславам Гаштольдам. Ганна засталася без мужа. Магчыма, прычынай нежадання мужчын да Ганны былі чуткі пра яе дрэнныя паводзіны і нараджэнне пазашлюбных дзяцей.
 
Наступныя заручыны Радзівілаўны адбыліся пасля таго, як яе сястра Барбара выйшла замуж за караля [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]]. У 1548 г. брат Ганны, Мікалай Руды, планаваў шлюб з Пятром Пятровічам Кішкам, маршалкам Валынскай зямлі. Вяселле некалькі разоў пераносілася па розных прычынах, але нарэшце яно адбылося ў лютым 1549 г. Павелічэнне прэстыжу Барбары Радзівілаўны паспрыяла паслабленню яе адносін з Ганнай. Яна адправіла свайго прыдворнага Габрыэля Тарлу на вяселле сястры, але сама на ім не прысутнічала. Шлюб Ганны з Кішкай быў бяздзетным, бо Пётр памёр праз год у 1550 г.