Наша гісторыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 году<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=214863 Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»]</ref>. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-праталу «[[Наша Ніва]]»<ref>[https://www.svaboda.org/a/29451585.html «Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць»], [Радыё Свабода], 24-08-2018</ref>. Першы наклад у 2000 асобнікаў быў раскуплены за некалькі дзён, таму было выдадзена два дадатковых наклады, агульнай колькасьцю 5000 асобнікаў. Наклад на студзень 2019 — 7000 асобнікаў.
 
Сярод рубрык першага нумару часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-сьвет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтарамі артыкулаў выступілі: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, [[Вольга Бабкова]], [[Дзяніс Лісейчыкаў]], Алесь Казакоў, Сяргей Токць, [[Зьміцер Дрозд]], Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, [[Алесь Белы]], Андрэй Кіштымаў.<ref>[https://baj.by/be/content/nasha-niva-pachala-vydavac-chasopis-nasha-gistoryya «Наша Ніва» пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя»]</ref>.
 
У сакавіку 2021 году ў аднабаковым парадку «[[Белсаюздрук]]» спыніў распаўсюд часопіса «[[Наша Ніва|Нашае Нівы]]», «[[Белкніга]]», даччыная сетка крамаў [[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь]], таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]], таксама стала вядома, што «[[Белпошта]]» скасуе дамову з ягоным выдаўцом з ліпеня 2021 году<ref>{{Cite web|date=2021-04-14|title=«Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю|url=https://novychas.by/hramadstva/akademkniha-admovilasja-pradavac-czasopis-pra-be|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210423085109/https://novychas.by/hramadstva/akademkniha-admovilasja-pradavac-czasopis-pra-be|archivedate=2021-04-23|accessdate=2021-04-23|website=|publisher=[[Новы час (газэта)|Новы час]]|language=be}}</ref>.
 
== Крыніцы ==