Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
→‎Паваенны час: дапаўненьне
Радок 58:
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы ў 1946 годзе яе структураў ў Беларусі афіцыйна не існавала, працягвалася, аднак, жыцьцё ў падпольлі. Пасьля арышту і сьмерці экзарха Антона Неманцэвіча мітрапаліт ГКЦ Андрэй Шаптыцкі прызначыў адміністратарам Беларускага экзархату ўкраінскага рэдэмптарыста а. Васіля Велічкоўскага,<ref>Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. — Мн., БелФранс, 2004. С. 167.</ref> які ў 1960-я быў высьвячаны на біскупа і прызначаны месцаахоўнікам ГКЦ у СССР. Час ад часу ў Беларусь прыязджалі ўкраінскія манахі-[[базыляне]], якія дзейнічалі ў падпольлі і таемна служылі набажэнствы на кватэрах у сем’ях вернікаў і ў касьцёлах ([[Лагішын]], [[Слонім]], [[Індура]]). У Пінску пры касьцёле служылі некалькі грэка-каталіцкіх манахіняў з [[Задзіночаньне Сясьцёр «Дзеці Марыі»|Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі»]]. Апошняя зь іх памерла ў Пінску ў сярэдзіне 1980-х.
 
У пасьляваенны пэрыяд легальнае жыцьцё Царквы перанеслася на Захад, дзе былі створаныя беларускія грэка-каталіцкія асяродкі: у [[Лёндан]]е, [[Парыж]]ы, [[Рым]]е, [[Чыкага]] (беларуская грэка-каталіцкая парафія Хрыста-Збаўцы існавала з 1959 г. да 2003 г.), [[Лювэн]]е і інш. Пасьля вайны ў жывых заставаліся 2 сябры Рады Экзархату. Намесьнік Экзарха а. Леў Гарошка, які жыў у Парыжы і Лёндане, захоўваў архіў Беларускага экзархату ГКЦ. Беларускія грэка-каталіцкія сьвятары а. Міхал Маскалік і а. Уладзімер Салавей працавалі ў Нямеччыне сярод беларускіх бежанцаў. У 1946 г. айцец Леў Гарошка стварыў у Парыжы Беларускую каталіцкую місію, а ў 1947 г. пачаў выдаваць часопіс «Божым шляхам», які выходзіў да 1980 г. (з 1960 г. рэдакцыя перамясьцілася ў Лёндан).
 
Але безумоўна самым буйным цэнтрам стала Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане. У свой час у Лёндане працавала сем сьвятароў, сярод іх а. Язэп Германовіч — вядомы пісьменьнік і паэт, аўтар некалькіх кніг і мэмуараў з савецкіх канцлягераў, дзе ён правёў шэсьць гадоў. Ён памёр у 1978 г. ва ўзросьце 88 гадоў пасьля 65 гадоў сьвятарства. У Лёндане ён пераняў ад а. Льва Гарошкі рэдакцыю часопіса «Божым шляхам».
 
2 ліпеня 1960 году рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі і выхаванец беларускіх айцоў-марыянаў з [[Друя|Друі]] [[Часлаў Сіповіч|Чэслаў Сіповіч]] быў намінаваны тытулярным біскупам Марыямэтанскім. 4 жніўня 1960 году на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў [[Мюнхен]]е ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім грэка-каталіцкім біскупам Андрэем Катковым хіратанізавалі Часлава Сіповіча на біскупа. Ён стаў першым беларускім грэка-каталіцкім біскупам у XX стагодзьдзі. Яго наступнікам і Апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе стаў біскуп [[Уладзімер Тарасевіч]], манах-бэнэдыктынец бізантыйскага абраду.