Алег Бембель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 2 as dead.) #IABot (v2.0.8
катэгорыі, артаграфія, афармленьне
Радок 4:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся 16 сьнежня 1939 року ў [[Менск]]у. Сын вядомага разьбяра [[Андрэй Бембель|Андрэя Бембеля]]. Чалец [[КПСС]] (да 1986). Скончыў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю]] (1969)<ref name="fnадук">Таксама навучаўся «некалькі гадоў» у [[БПІ]] й у 1959—1963 у [[Менскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі|Менскай музычнай вучэльні]]. Łarysa Androsik. Biembiel Aleh // Słownik dysydentów.</ref>, асьпірант [[Інстытут філязофіі й права АН БССР|Інстытуту філязофіі й права]] [[АН БССР]] (1971—1974); дысэртацыя аб народных і інтэрнацыянальных элемэнтах у літаратуры не была абароненая, таму што працу прызналі «нацыяналістычнай»<ref name="fnандросік">Łarysa Androsik. Biembiel Aleh // Słownik dysydentów.</ref>. Працаваў на [[Беларускае тэлебачаньне|тэлебачаньнБеларускім тэлебачаньні]]і (1983—1984); у Акадэміі навукаўнавук БССР (1984—1986). За выданьне ў Лёндане сваёй працы быў рэпрэсаваны ў 1986 року. Чалец [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР/Беларусі]] з (1989) року. Працаваў у Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Скарыны (з 1991) року. З 1996 року ― у послуху ў [[Жыровіцкі манастыр|праваслаўным манастыры]] ў [[Жыровічы|Жыровічах]].
 
Працу над кнігай «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» зьдзяйсьняў у 1979—1981. Кніга была прысьвечаная моўнай сытуацыі ў БССР і рэальнаму стану беларускае мовы ў СССР. Падчас напісаньня кнігі Бембель праводзіў шырокае анкетаваньне паводле гэтай тэмы, што тады было забароненай тэмай для савецкіх сацыёлягаў; дадзеныя анкетаваньня былі выкарыстаныя ў кнізе.
Радок 10:
У тэарэтычнай частцы сваёй працы Бембель зацьвярджаў, грунтуючыся на прынцыпах [[экалёгія культуры|экалёгіі культуры]], што ва ўмовах узмацненьня маральнай і эстэтычнай [[паўпэрызацыя|паўпэрызацыі]] чалавека яго родная мова, як найбольш унівэрсальнае й цэльнае выражэньне [[этас]]у й эстэтыкі народу, можа й павінна стацца магутным сродкам адраджэньня й захаваньня духоўнасьці чалавека. Таксама ў працы востра крытыкаваліся савецкая [[моўная палітыка]] й адмоўна ацэньвалася дзейнасьць дзеячаў культуры, адказных за ахову беларускае мовы.
 
Спачатку Бембель зьбіраўся выдаць кнігу афіцыйна, але пасьля таго, як стала зразумелым, што гэта немагчыма<ref name="fnандросік"/>, працу пачалі [[самвыдат|распаўсюджваць]] у машынапісным варыянце; з дапамогай [[Аляксей Каўка|Аляксея Каўкі]] і [[Юры Туронак|Юрыя Туронка]] праца трапіла ў Лёндан, дзе й была надрукаваная [[Англа-беларускае таварыства|Таварыствам беларусаў Вялікабрытаніі]] (ў 1985) року. Пасьля выхаду кнігі Алег Бембель быў рэпрэсаваны: выключаны з КПСС (1986) і звольнены з Інстытуту філязофіі й права;, а аддзел эстэтыкі й псыхалёгіі, дзе ён працаваў, быў расфармаваны. Ва ўстановах навукі й культуры зьбіраліся сходы дзеля «асуджэньня» яго дзейнасьці.
 
Напрыканцы 1980-х ― пач.пачатку 1990 р.р.рокаў Алег Бембель стаў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху; пад мянушкай «Зьніч» публікаваў свае вершы ў самвыдаце й незалежнай прэсе (паэзія Алега Бембеля выдавалася ў ЗША й Польшчы). У 1989 року супрацоўнічаў з часопісам «Праваслаўная думка»; як літаратурны дадатак да часопіса, зборнік вершаў Бембеля «Малітвы за Беларусь» быў упершыню выдадзены ў Беларусі. У [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім манастыры]] выдаваў рэлігійна-культурны часопіс «Жыровіцкая абіцель».
 
== Некаторыя працы і творы ==
Радок 44:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты і паэткі‎]]
[[Катэгорыя:Самвыдатаўцы]]
[[Катэгорыя:Савецкія дысыдэнты]]
[[Катэгорыя:Сябры КПСС]]
[[Катэгорыя:Сябры Саюзу пісьменьнікаў БССР]]