Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Мас-мэдыя: артаграфія |
→Плян: артаграфія |
||
Радок 441:
=== Плян ===
У 1945—1948 гадох супрацоўнікі інстытуту «[[Белдзяржпраект]]» распрацавалі генэральны плян аднаўленьня і рэканструкцыі Берасьця (плян удакладняўся і карэктаваўся архітэктарам Г. Парсаданавым да 1953 году). Генэральны плян вызначаў кірунак разьвіцьця Берасьця на 2 паваенныя дзесяцігодзьдзі і прадугледжваў удасканаленьне яго плянавальнай структуры, разьбіваў усю тэрыторыю места на плянавальныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Берасьце разьвівалася ва ўсходнім (раёны [[Кіеўка]] і [[Усход (Берасьце)|
Згодна з новым генэральным плянам разьвіцьця Берасьця, распрацаваным у інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў) і зацьверджаным у 1965 годзе, далейшае разьвіцьцё места адбывалася ва ўсходнім кірунку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаваньне найбуйнейшага раёну Ўсходу, які складаўся
У 1985 годзе [[Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут урбаністыкі]] распрацаваў праект рэгенэрацыі гістарычнай часткі Берасьця, які прадугледжваў захаваньне пляну, што склаўся гістарычна, як помніка ўрбаністыкі. Гэты праект стаў першым досьведам у сэрыі праектаў рэгенэрацыі гістарычных местаў Беларусі. У зьвязку з будаваньнем прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады зьявіўся новы раён места — паўднёва-ўсходні (з 1983 году забудоўваецца мікрараён [[Паўднёвы Ўсход (Берасьце)|Паўднёвы Ўсход-3]]). У паўднёвым прамысловым вузьле разьмяшчаецца машынна-будаўнічае аб’яднаньне<ref name="HVB-17"/>.
|