Абмеркаваньне:Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 142:
::::::: Бо гэта замінае папулярызацыі БКП-2005 і спрашчэньню яе выкарыстаньня. Як яскравы прыклад - вы пішыце "правапісА", прытым што нават наркамаўкай там у родным склоне канчатак -У. Такія пытаньні без праблем разьвязваюцца выкарыстаньнем артаграфічнага слоўніка, якога, на жаль, няма.
::::::: Калі што - я сьвядома карыстаўся тарашкевіцай з 1999 недзе па 2012, калі з-за вось такога перайшоў на наркамаўку. --[[Удзельнік:Shurix-noise|Shurix-noise]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Shurix-noise|гутаркі]]) 20:45, 2 лютага 2021 (+03)
:::::::: Ну перайшлі і перайшлі, нічога жудаснага ў гэтым я ня бачу. Асабіста я, як і ўсе, у школе вывучаў афіцыйны правапіс. Калі стаў дарослым, перашоў на клясычны правапіс. Для таго, каб штосьці зразумець у клясычным правапісе мне хапіла Вікіпэдыі, БКП-2005, слоўніка «Нашай Нівы» 2001 году, Радыё Свабоды. Ці жадаю я ўбачыць слоўнікі, энцыкляпэдыі і мапы на беларускай мове клясычным правапісам? Вядом, што так. Але ж у нас зараз хапае іншых праблемаў. Ёсьць галоўная праблема. Калі вырашым яе, то абавязкова ўсё наладзіцца, зьявяцца цудоўныя і слоўнікі і энцыкляпэдыі і мапы на беларускай мове клясычным правапісам. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:19, 2 лютага 2021 (+03)
 
::::: 1. Гляньце на апошнюю старонку, там дзе "Даведачнае выданне" і г.д. Вось гэтая частка афармлення - афіцыйным правапісам. 2. У нататцы "Ад карэктара" якраз пералічана, што ў напісанні дапасавана да пазнейшых (пасля 1933) нормаў. Усё астатняе ў адпаведнасьць з праектам БКП-2005 не прыведзена. Глядзіце, напрыклад, слова "гэрб". Такім чынам, сапраўды, гэтае перавыданьне не дапасавана поўнасьцю да БКП-2005. 3. Яшчэ раз: нават калі-б яно было наўмысна перанабрана згодна з БКП-2005, гэта ўсё роўна не пасуе на "выданьне новых слоўнікаў" на БКП-05. Гэтак можна і РБС 1937 ці 1953 перанабраць. Гэта не самастойная праца. 4. Што значыць "словы падыходзяць, не падыходзяць"? У артаграфічным слоўніку чалавек правярае, як пішацца слова (а не падыходзіць яно да чагосьці ці не). У тлумачальным - значэньне. У энцыкляпэдыі - чытаюць пра саму зьяву, прадмет, падзею. Гаворка не пра сам выбар слоў (якое падыходзіць, якое не).[[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 23:03, 2 лютага 2021 (+03)
:::::: І? Асабіста я карыстаюся гэтым слоўнікам. Цудоўна, што такі слоўнік існуе. Дзякуй тым, хто яго стварыў. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:19, 2 лютага 2021 (+03)
 
* Знайшоў тлумачэньне актыўнасьці [https://www.facebook.com/profile.php?id=100009297717092]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 01:34, 2 лютага 2021 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Беларускі клясычны правапіс».