Шагнамэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 16:
|ВікіКрыніца-тэкст =
}}
«'''Шагнамэ́'''» ({{мова-fa|شاهنامه}}) — помнік [[Пэрсія|пэрсыдзка]]-[[Таджыкістан|таджыцкай]] літаратуры, нацыянальны эпас іранскіх народаў. На беларускую мову перакладаецца як «Кніга аб царах». У кнізе апісваецца гісторыя [[Іран]]у ад старажытных валадароў да пранікненьня [[іслам]]у ў VII стагодзьдзі. «Шагнамэ» — гэта зборнік празаічных і вершаваных твораў, самым значным зь якіх лічыцца эпапея [[Фірдаўсі]], якая была напісана прыкладна ў 976—1011 гадох<ref>[https://web.archive.org/web/20080210144439/http://www.iran.ru/rus/books.php Расейскае інфармацыйнае агенства Iran.news]</ref>. З астатніх зводаў засталіся толькі фрагмэнты ў пераказе розных аўтараў. Першапачаткова зборнік называўся «Худай-намэ», але пазьней назоў быў зьменены на сучасны.
 
Фірдаўсі пісаў «Шагнамэ» напрацягу 35 гадоў і сабраў у паэме значны звод пэрсыдзка-таджыцкага фальклёру. Працуючы на творам, ён выкарыстоўваў ня толькі эпізоды мусульманскай гісторыі, але й старажытнаіранскія міты, і даісламскі эпас, і [[Авэста|Авэсту]], сьвятое пісаньне [[зараастрызм|зараастрыйцаў]]. Фірдаўсі дадаў у паэму таксама тысячу [[бэйт]]аў, якія былі напісаны ягоным папярэднікам [[Абу-Мансура Дакікі|Дакікі]], якія загінуў у маладосьці, непасьпеўшы скончыць сваю працу.