Кукуруза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Кукуруза?oldid=2902568
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 19:
'''Кукуруза''' ({{мова-la|Zea}} L. ssp. ''mays'' ці ''Zea saccharata'' Sturtev) — адзіны культурны прадстаўнік роду кукуруза (''Zea'' L.) зь сямейства [[метлюжковыя|злакаў]] (''Poaceae''). Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расьліна, якая дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра разьвітай каранёвай сыстэмай. На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.
 
Акрамя культурнай кукурузы, род кукуруза ўключае чатыры [[від (біялёгія)|віды]] — ''Zea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis'' — і тры дзікарослыя [[падвід]]ы ''Zea mays'': [[Пазначэньні ў назвах таксонаў|ssp.]] ''parviglumis'', ssp. ''mexicana'' і ssp. ''huehuetenangensis''. Лічыцца, што многія з названых [[таксон]]аў згулялі ролю ў [[сэлекцыя|сэлекцыі]] культурнай кукурузы ў старажытнай [[Мэксыка|Мэксыцы]]. Існуе меркаваньне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расьліна ў сьвеце<ref name="БСЭ">[https://web.archive.org/web/20140829184714/http://slovari.yandex.ru/Кукуруза%20сахарнаяD0%9A%D1%83%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%83%D0%B7%D0%B0%20%D1%81%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F/БСЭ%D0%91%D0%A1%D0%AD/Кукуруза%D0%9A%D1%83%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%83%D0%B7%D0%B0/ Кукуруза]. Артыкул БСЭ. 3-е выданьне</ref>.
 
Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных групаў, якія адрозьніваюцца па будове і [[Марфалёгія расьлін|марфалёгіі]] [[Зярно|зярна]]: [[крамяністая кукуруза]] (''Zea mays indurata''), [[зубападобная кукуруза]] (''Zea mays indentata''), [[паўзубападобная кукуруза]] (''Zea mays semidentata''), [[папкорн]] (''Zea mays everta''), [[цукровая кукуруза]] (''Zea mays saccharata''), [[крухмалістая кукуруза]] (''Zea mays amylacea''), [[крухмаліста-цукровая кукуруза]] (''Zea mays amyleosaccharata''), [[васкавая кукуруза]] (''Zea mays ceratina'') і [[плёнчатая кукуруза]] (''Zea mays tunicata'')<ref name="БСЭ"/>.