Кава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 2:
'''Ка́ва''' ({{мова-ar|qahwa|скарочана}}, {{мова-tr|kahve|скарочана}}) — напой з пражаных, а пасьля змолатых альбо [[інстантызацыя|інстантызаваных]] зёрнаў [[кававае дрэва|кававага дрэва]], які звычайна падаецца гарачым. Адзін з найпапулярнейшых напояў на [[плянэта|плянэце]] і асноўная крыніца [[кафэін]]у. Кава абуджае і бадзёрыць, паскарае [[абмен рэчываў]] і паляпшае здольнасьць мысьленьня. Штогод вырабляецца каля 6,7 мільёнаў тон кавы. Дагэтуль не даведзены адмоўны ўплыў кавы на [[арганізм]] чалавека. Аднак празьмернае спажываньне кавы можа мець шкодны ўплыў на здароўе чалавека. Для прыгатаваньня кубка кавы бяруць 10 грамаў парашку молатага зерня кавы, якія заліваюць [[шклянка]]й кіпеню. Атрыманы напой настойваюць 5 хвілінаў<ref name="з"/>.
 
Вырошчваньне кавы пачалося ў Паўднёвай [[Арабійскі паўвостраў|Арабіі]]. Самы раньні дакладны доказ ужываньня напою з кавы адносіцца да сярэдзіны XV стагодзьдзя ў Емэне. Ва [[Усходняя Афрыка|Ўсходняй Афрыцы]] й Емэне, кава выкарыстоўвалася ў працэсіі рэлігійных абрадаў. Менавіта праз гэта [[Этыёпская царква]] наклала забарону на сьвецкае спажываньне кавы да часоў панаваньня імпэратара [[Мэнэлік II|Мэнэліка II]]<ref>Pankhurst, Richard (1968). Economic History of Ethiopia. Addis Ababa: Haile Selassie I University. p. 198.</ref>. Напой быў таксама забаронены ў [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] ў XVII стагодзьдзі паводле палітычных чыньнікаў<ref>Hopkins, Kate (March 24, 2006). [https://web.archive.org/web/20121120105621/http://accidentalhedonist.com/food-stories-the-sultans-coffee-prohibition/ «Food Stories: The Sultan's Coffee Prohibition»]. Accidental Hedonist.</ref>. у [[Эўропа|Эўропе]] кава зьявілася каля XVI стагодзьдзя.
 
Кава зьяўляецца важным [[экспарт]]ным таварам<ref>[httphttps://web.archive.org/web/20080625174054/http://www.fao.org/statistics/yearbook/vol_1_1/pdf/c10.pdf «FAO Statistical Yearbook 2004 Vol. 1/1 Table C.10: Most important imports and exports of agricultural products (in value terms) (2004)»] (PDF). FAO Statistics Division. 2006.</ref>. Зялёная (неабсмажаная) кава ёсьць адным з найбольш прадаваных сельскагаспадарчых тавараў у сьвеце<ref>Mussatto, Solange I.; Machado, Ercília M. S.; Martins, Silvia; Teixeira, José A. (2011). «Production, Composition, and Application of Coffee and Its Industrial Residues». Food and Bioprocess Technology 4 (5): 661–72. doi:10.1007/s11947-011-0565-z.</ref>.
 
== Назоў ==