Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява Image:Byzantine_Empire_animated2.gif замененая на Image:Byzantine_Empire_animated.gif карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: file renamed or replaced on Commons.
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 92:
== Эканоміка ==
[[Файл:Histamenon nomisma-Alexius I-sb1776.jpg|міні|220пкс|зьлева|Адна са старажытных бізантыйскіх манэтаў]]
Бізантыйская эканоміка была адной з самых перадавых у [[Эўропа|Эўропе]] і [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’і]] на працягу многіх стагодзьдзяў. Эўропа, у прыватнасьці, была не ў стане адпавядаць бізантыйскай эканамічнай моцы да позьняга сярэднявечча. Канстантынопаль быў гандлёвым цэнтрам, які ў розныя часы гандляваў амаль ва ўсёй [[Эўразія|Эўразіі]] і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], у прыватнасьці, горад зьяўляўся канчатковай кропкай знакамітага [[Шаўковы шлях|Шаўковага шляху]]. Да першай паловы [[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] ў рэзкім кантрасьце з заняпадам на Захадзе, бізантыйская эканоміка квітнела і ўмацоўвалася<ref>Laiou, Angeliki E.; Morisson, Cécile (2007). [http://books.google.bg/books?id=kP_WHtj1oUUC&dq=the+Byzantine+Economy «The Byzantine Economy»]. New York: Cambridge University Press. pp. 1, 23–38. {{ISBN|0-521-84978-0}}.</ref>. Аднак чума Юстыніяна і арабскія заваёвы, істотна паслабілі імпэрыю і спрыялі пэрыяду заняпаду і застою. Ісаўраўскія рэформы і, у прыватнасьці, засяленьне [[Канстантын V|Канстантына V]], грамадзкія працы і падатковыя меры, паклалі пачатак адраджэньню імпэрыі, што працягвалася да [[1204]] году, нягледзячы на тэрытарыяльныя скарачэньні<ref>Magdalino, Paul (2002). [https://web.archive.org/web/20100709233539/http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB20.pdf «Medieval Constantinople: Built Environment and Urban Development»]. p. 532. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>. З [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] да канца [[XII стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] Бізантыйская імпэрыя жыла ў раскошы, і нават вандроўцы, якія прыязжалі ў Канстантынопаль, былі ўражаныя багацьцем сталіцы. [[Чацьвёрты крыжовы паход]] прывёў да парушэньня бізантыйскай вытворчасьці і камэрцыйнага панаваньня Бізантыі ўва ўсходняй частцы [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]], што сталася эканамічнай катастрофай для імпэрыі. [[Палаёлягі]] спрабавалі ажывіць эканоміку, але да канца часоў імпэрыі дзяржава ня здолела атрымаць поўны кантроль над зьнешняй і ўнутранай эканамічнай сілы. Паступова, яна таксама страціла свой уплыў на ўмовы гандлю і цэнавыя мэханізмы, а таксама кантроль над адтокам каштоўных мэталаў. На думку некаторых навукоўцаў, імпэрыя ў апошнія гады нават на біла ўласных манэтаў<ref>Matschke, Klaus-Peter (2002). [https://web.archive.org/web/20100709232944/http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB37.pdf «Commerce, Trade, Markets, and Money: Thirteenth-Fifteenth Centuries»]. pp. 805–806. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>.
 
Адной з эканамічных асноваў Бізантыі быў [[гандаль]], чаму спрыяў марскі характар імпэрыі. [[Тэкстыль]]ныя вырабы быў самым важным прадметам [[экспарт]]у, то бок бізантыйскі [[шоўк]], імпартаваў [[Эгіпет]], а такама ён зьяўвіўся ў [[Баўгарыя|Баўгарыі]] і на Захадзе<ref>Laiou, Angeliki E. (2002). [https://web.archive.org/web/20110608021424/http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB36.pdf «Exchange and Trade, Seventh-Twelfth Centuries»]. p. 723. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>. Дзяржава жорстка кантралявала як унутраны, гэтак і міжнародны гандаль, і доўгі час захоўвала на ягоную [[манаполія|манаполію]]. Біцьцё манэтаў, падтрымліваючы трывалую і гнуткую грашовую сыстэму, было адаптавана да патрэбаў гандлю. Урад ажыцьцяўляў фармальны кантроль над працэнтнымі стаўкамі, а таксама ўсталёўваў правілы дзейнасьці [[цэх]]аў і [[карпарацыя]]ў, у якіх ён праяўляў асаблівую цікавасьць. Імпэратар і ягоныя чыноўнікі ўмешваліся ў пэрыяд крызісу ў цэнаўтварэньне, у мэтах зьніжэньня коштаў на [[збожжавыя]]. Нарэшце, урад часьцяком перанакіроўваў лішкі з падаткаў у пераразьмеркаваньне ў выглядзе заработку для дзяржаўных служачых, або ў выглядзе інвэстыцыяў у грамадзкія працы.
 
== Войска ==