Альжбета Пузына (Агінская): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 35:
Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіраньні для вызначэньня геаграфічнага становішча.
 
Заснавала астранамічную абсэрваторыю ў [[Вільня|Вільні]] і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 року на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 року ўклала сродкі, адсоткі зь якіх у памеры 6000 злотых шторок пералічваліся на патрэбы [[Віленская акадэмія|Віленскай акадэміі]]. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў [[Сандамірскае ваяводзтва|Сандамірскім ваяводзтве]]. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прыладаў у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]]<ref>Павел Чудук. [http://www.poiskturov.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=1525 Паставы на мяжы вякоў]{{Недаступная спасылка|date=January 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }} // «Туризм и Отдых» №41, 2006.</ref>.
 
У 1766 року заснавала пры касьцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два пляцы для будовы дома і новага касьцёла ў гонар Сьв. Тадэвуша Апостала.