Алег Вешчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 58:
== Паход на Кіеў ==
[[Файл:11 1 List of Radzivill Chron.jpg|міні|160пкс|зьлева|Алег паказвае кіеўскім князям Ігара Рурыкавіча. [[Радзівілаўскі летапіс]].]]
У [[882]] годзе Алег распачаў удалыя паходы на [[Смаленск]] і [[Любеч]]. Пасьля гэтага ён па [[Дняпро|Дняпры]] спусьціўся да Кіева, дзе князямі былі супляменьнікі Рурыка, варагі [[Аскольд]] і [[Дзір]]. Прад’явіўшы спадчыньніка Рурыка, малалетняга Ігара, Алег забіў Аскольда й Дзіра. [[Ніканаўскі летапіс]], які зьяўляецца кампіляцыяй розных крыніцаў [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]], прыводзіць больш падрабязны аповед пра гэты захоп. Алег высадзіў частку сваёй дружыны на бераг, абгаварыўшы таемны плян дзеяньняў. Сам, моўчкі прыкінуўшыся хворым, застаўся ў ладзьдзі й паслаў да Аскольда й Дзіра паведамленьне, што ён вязе шмат пацерак і аздобаў, а таксама мае важную гутарку да князёў. Калі тыя ўлезьлі ў ладзьдзю, быццам бы хворы Алег сказаў: «Аз есмь Олег князь, а се есть Рюриков Игорь княжичь»<ref>Я. С. Лурье, [https://web.archive.org/web/20070928021620/http://www.laborunion.lt/memorandum/ru/modules/myarticles/article.php?storyid=44 История России в летописании].</ref> — і тутака забіў Аскольда й Дзіра.
 
Разьмяшчэньне Кіева здалося Алегу вельмі зручным, і ён перабраўся туды з дружынай, абвясьціўшы: «Хай будзе Кіеў маці гарадоў рускіх». Тым самым ён аб’яднаў паўночны й паўднёвы цэнтры [[усходнія славяне|ўсходніх славянаў]]. З гэтай прычыны менавіта Алега, а не Рурыка часам лічаць заснавальнікам Старажытнарускай дзяржавы. Наступныя 25 гадоў Алег быў заняты пашырэньнем сваёй дзяржавы. Ён падпарадкаваў Кіеву [[драўляне|драўлянаў]], [[севяране|севяранаў]], [[радзімічы|радзімічаў]]. Два апошніх племянных зьвяза былі даньнікамі [[хазары|хазараў]]. Паводле паданьня, Алег быццам бы сказаў: «Я непрыяцель ім, а з вамі ў мяне ніякай варожасьці. Не давайце хазарам, але плаціце мне». Затым Алег далучыў землі самых паўднёвых з усходнеславянскіх плямёнаў — [[улічы|улічэй]] і [[тыверцы|тыверцаў]].