Мікалай Кастамараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленЬне
дапаўненьне, артаграфія
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
У 1842 годзе Кастамараў надрукаваў магістарскую [[дысертацыя|дысертацыю]] «Пра значэньне [[Уніяцтва|уніі]] ў заходняй Расіі». Прызначаны ўжо дыспут не адбыўся з прычыны паведамленьня арцыбіскупа Харкаўскага Інакенція пра абуральны зьмест кнігі. Хоць гаворка ішла толькі пра некалькі няўдалыя выразы, пецярбурскі прафэсар Мікалай Устралаў, які па даручэньні Міністэрства народнай асьветы разьбіраў працу Кастамарава, даў пра яго такі водгук, што кнігу загадана было спаліць. Кастамараву дазволена было напісаць іншую магістарскую дысертацыю, і ў канцы 1843 году ён прадставіў на факультэт працу пад назвай «Пра гістарычнае значэньне расейскай народнай паэзіі», якую і абараніў у пачатку наступнага году.
Навуковая дзейнасьць Кастамарава пачалася з магістарскай [[дысертацыя|дысертацыі]], прысьвечанай гісторыі [[Украіна|Украіны]]. Дысертацыя была спалена за занадта дзёрзкія, на меркаванне цэнзараў, думкі аўтара. Кастамараў з некалькімі аднадумцамі стварыў у [[Кіеў|Кіеве]] таемнае таварыства — «Кірыла-Мефодзьеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэньне канфэдэрацыі [[славяне|славянскіх народаў]]. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля года правёў у зняволеньні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасля сасланы ў [[Саратаў]] з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.
 
Навуковая дзейнасьць Кастамарава пачалася з магістарскай [[дысертацыя|дысертацыі]], прысьвечанай гісторыі [[Украіна|Украіны]]. Дысертацыя была спалена за занадта дзёрзкія, на меркаванне цэнзараў, думкі аўтара. Кастамараў з некалькімі аднадумцамі стварыў у [[Кіеў|Кіеве]] таемнае таварыства — «Кірыла-Мефодзьеўскае брацтва», мэтай якога было ўтварэньне канфэдэрацыі [[славяне|славянскіх народаў]]. Калі гэтае таварыства было выкрыта, Кастамараў каля годагоду правёў у зняволеньні ў Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасьці, а пасля сасланы ў [[Саратаў]] з забаронай выкладаць і публікаваць свае працы.
 
Пасля сьмерці [[Мікалай I|Мікалая I]] Кастамараў атрымаў поўнае памілаваньне, стаў прафэсарам [[Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Пецярбурскага ўнівэрсітэту]], пакінуў 21 том сваіх прац. Асноўная праца: «Расейкая гісторыя ў жыцьцяпісах яе найгалоўнейшых дзеячаў». Таксама Кастамараў вядомы афарызмам: «''Праўдзівая любоў гісторыка да сваёй бацькаўшчыны можа выяўляцца толькі ў строгай пашане праўды''».