Літва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2024602 удзельніка 2602:306:83AD:5590:C9EB:B90E:E87:CD9 (гутаркі)
Метка: Адмена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
Першы раз Літва ўзгадваецца ў [[Квэдлінбурзкая хроніка|Квэдлінбурзкай хроніцы]] пад [[1009]] годам у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі [[Бруна Квэрфурцкі|Бруна Квэрфурцкага]].
 
Гэтак жа сама — «літва», звалася [[Балты|балцкае]] племя, што жыло ў гэтым рэґіёне ў часы раньняга [[сярэднявечча]]. [[Паўла Урбан]] выводзіў паходжаньне племя ліцьвінаў ад заходнеславянскіх [[люцічы|люцічаў]]<ref>[https://files.knihi.com/Knihi/scanned-n/Urban_Paula.Starazytnyja_Licviny.djvu Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць / Паўла Урбан. 4-е выд.— Мінск : Тэхналогія, 2014. — 216 с]</ref>.
 
У [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] пад [[1238]] годам узгадваецца ''«Литва Минъдога»''. З далейшым пашырэньнем уладаньняў [[Міндоўг]]а, [[Войшалк]]а і іх наступнікаў — вялікіх князёў літоўскіх на [[Нальшаны]], [[Дзяволтва|Дзяволтву]], [[Упіта|Упіту]], межы Літоўскай зямлі — вялікакняскага дамэну — пашырыліся і на гэтыя землі, то бок панятак «Літва» ахапіў усю [[Аўкштота|Аўкштоту]], за якой гэта значэньне стала замацавалася. Часам у Літоўскую зямлю ўключаюць і землі [[Панямоньне|Панямоньня]]. У [[14 стагодзьдзе|XIV]]-[[16 стагодзьдзе|XVI стст.]] сучасьнікі адносілі да гэтага рэгіёну тэрыторыі на захад ад [[Заходняя Бярэзіна|Заходняе Бярэзіны]] і на ўсход ад ракі [[Нявежыс]]. Пэўны час ''Літва'' выступала як адно з гістарычных найменьняў ўсяе сучаснае Беларусі разам зь [[Вільня]]й (гл. [[Вялікае Княства Літоўскае]]).