Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 288:
Большая частка лінгвістаў цяпер разглядае ўрду й гіндзі як дзьве часткі адной плюрыцэнтрычнай мовы — гіндустані, адрозьненьні між якімі галоўным чынам заключаюцца ў сацыялінгвістычных крытэрах. Некаторая частка мовазнаўцаў адносіць урду й гіндзі да асобных моваў<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Some notes on Hindi and Urdu|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=The Annual of Urdu studies|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1996|выпуск=|том=|нумар=11|старонкі=203-208|isbn=}}</ref>. На размоўным узроўні ўрду й гіндзі дэманструюць высокую ступень узаемназразумеласьці, якая скарачаецца ў галінах выкарыстаньня спэцыялізаванае лексыкі. У аматарскай палеміцы часта сьцьвярджаецца пра асобны характар урду й гіндзі, што часткова тлумачыцца рэлігійнай афарбоўкай дзьвюх літаратурных стандартаў у часы падзелу Брытанскай Індыі й напружанасьцю на рэлігійным грунце ў дадзеную эпоху.
 
Акрамя сацыялінгвістычных, пісьмовых і часткова лексычных крытэраў выяўляецца невялікі набор адрозьненьняў у [[марфалёгіяМарфалёгія (мовазнаўства)|марфалёгіі]]. Напрыклад, ва ўскосных формах для ўрду, апроч традыцыйнай ''cāhi'e'', уласьцівая форма ''cāhi'ẽ'', большая разнастайнасьць пры выкарыстаньні інфінітываў (у гіндзі інфінітыў пры ягоным выкарыстаньні як камплемэнту можа толькі дапасоўвацца толькі зь дзейнікам). Адзначаецца таксама абавязковае выкарыстаньне ва ўрду суфіксу ''-kar'' у складаназалежных сказах, які ў гіндзі можа выпадаць (гіндзі ''unko dekh ham ro paṛe'', але ўрду ''un ko dekh kar ham ro paṛe'' «убачыўшы яго мы расплакаліся»). Урэшце, вылучаецца выкарыстаньне ''ізафэту'' ва ўрду (канструкцыя з двух назоўнікаў, калі апошні стаіць у родным склоне й азначае першы), шэраг аддзеяслоўных імёнаў і адрозьненьне роду ў некаторых назоўнікаў<ref>{{Кніга|аўтар = C. M. Naim.|частка = |загаловак = Introductory Urdu|арыгінал = |спасылка = http://dsal.uchicago.edu/digbooks/images/PK1983.N2_1999_V1/PK1983.N2_1999_V1.pdf|адказны = |выданьне = Third Edition|месца = |выдавецтва = South Asia language & Area Center, University of Chicago|год = 1999|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
Указальныя займеньнікі ў літаратурнай гіндзі не супадаюць з урду (гіндзі — ''yah'' «гэта», ''ye'' «гэтыя», ''vah'' «тое», ''ve'' «тыя», урду — ''ye'' «гэта, гэтыя», ''vo'' «тое, тыя»), аднак з урду супадаюць указальныя займеньнікі размоўнай гіндзі.