Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Rotondus (гутаркі | унёсак)
удакладненьне
Радок 3:
'''Няме́цкая акупа́цыя Белару́сі (1941—1944)''' — [[акупацыя]] нямецкімі войскамі ў 1941—1944 тэрыторыі [[БССР]] (у межах 1941 году) у рамках нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году. Пасьля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941) тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіраваньня: тылу [[Група арміяў «Цэнтар»|армейскай групы «Цэнтар»]], райхскамісарыятаў «[[Остлянд]]» і «[[Украіна (райхскамісарыят)|Ўкраіна]]», генэральнай акругі [[Усходняя Прусія|Ўсходняя Прусія]].
 
На акупаванай тэрыторыі зь першых дзён [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] дзейнічалі [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|савецкія партызанскія фармаваньні]]. Таксама з 1941 сюды распаўсюджвалася дзейнасьць [[Польскі партызанскі рух у Беларусі|польскіх партызанскіх сілаў]]. У шэрагу раёнаў [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] дзейнічалі ўкраінскія [[АУН]] і [[Украінская паўстанчая армія|УПА]].
 
== Гісторыя ==