Француская рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Temra (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 83:
14 ліпеня 1790 году пасьля захопу Бастыліі на [[Марсава поле (Парыж)|Марсавым поле]] адзначалася Сьвята Фэдэрацыі. [[Маркіз дэ Ляфает]] прымаў у ім удзел на баку караля і каралевы. У гэты момант нацыянальнага аб’яднаньня кароль прымаў прысягу на толькі што надрукаванай Канстытуцыі. Для назіральнікаў таго часу можа здавацца, што Людовік XVI прыняў зьмены, прынесеныя Рэвалюцыяй 1789 году, але гэта ня так. Кароль лявіраваў, каб утрымаць самастойнасьць і вярнуць страчаную ўладу. Няўдалы ўцёк 20 і 21 чэрвеня 1791 году адкрываў варожасьць караля да праекту 1789 году. Парыскія радыкал-патрыёты бачылі ў гэтым учынку здраду караля і жадалі, каб ён адмовіўся ад улады. Дэпутаты, выступаючыя за падтрымку канстытуцыйнай манархіі, у тым ліку Ляфает і Баі, арганізавалі выкраданьне караля і ўсталявалі ваеннае заканадаўства, якое забараняла страйкі. Але людзі выходзілі на вуліцы, і войскі, адмаўляючыся ад загадаў Ляфаета, слухалі Баі і стралялі па натоўпе. Гэтая страляніна на Марсавым Полі, у асноўным па няўзброеных дзецях і жанчынах, прывяла да разрыву паміж патрыётамі і парыскім грамадзтвам, прадстаўнікамі якога зьяўляліся [[Дантон]], [[Рабэсп’ер]], [[Марат]]. Бязьверыцца грамадзтва прымусіла Баі, Ляфаета, а таксама і шмат іншых дэпутатаў пакінуць клюб [[якабінцы|якабінцаў]], якіх таксама называлі «Сябрамі Рэвалюцыі». Па іхнім меркаваньні рэвалюцыя скончылася і зараз было неабходна ўсталяваць парадак, падтрымліваючы канстытуцыйную манархію. Кароль канчаткова страціў павагу. Шматлікія рэвалюцыйныя часопісы паказвалі караля як сьвіньню і толькі павялічвалі зьнявагу да яго, аднак каралеўскія часопісы спрабавалі супрацьстаяць гэтай зьяве. У гэты час павялічваецца [[эміграцыя]].
 
Людовік ХVI быў вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасьні 1791 году, а чальцы Ўстаноўчага сходу выкарысталі строгія ідэі [[Джон Лок|Джона Лока]] і [[Шарль Мантэск’ё|Шарля Мантэск’ё]], што прывяло да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўваў [[выканаўчая ўлада|выканаўчую ўладу]], ён не адказваў перад Асамблеяй, якая ня мела ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў ён меў [[права вета]] на любы закон, які яму не падабаўся, а таксама ён абіраў міністраў. [[Заканадаўчая ўлада]] была перададзена аднапалатнай Асамблеі, якую складалі 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёны лічыліся актыўнымі і мелі права голасу.
 
=== Падзеньне манархіі ===