Вашку да Гама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Vasco_da_Gama?oldid=961896995
Радок 27:
 
Гама ўзначальваў два партугальскія падарожжы ў Індыю, першае й чацьвертае, у апошняе зь якіх накіраваўся ўсяго толькі праз чатыры гады пасьля прыбыцьця зь першага. Дзякуючы гістарычнаму ўнёску да Гама быў назначаны каралём Партугаліі ў 1524 годзе губэрнатарам Індыі пад тытулам віцэ-караля.
 
У сакавіку 2016 году тысячы артэфактаў і марскіх парэшткаў былі вынятыя з загінулага карабеля «Эсмэральда», аднага з армады да Гамы, знойдзеных ля ўзьбярэжжа [[Аман]]у<ref>[http://news.nationalgeographic.com/2016/03/20160314-oman-shipwreck-explorer-vasco-da-gama-age-of-exploration-india-route/ «Shipwreck Discovered from Explorer Vasco da Gama's Fleet»]. National Geographic.</ref>.
 
== Біяграфія ==
Радок 32 ⟶ 34:
 
Мала што вядома аб раньнім пэрыядзе жыцьця Вашку да Гамы. Партугальскі гісторык Тэйшэйра ды Араган мяркуе, што Вашку да Гама атрымліваў адукацыю ў горадзе [[Эвора]], дзе, магчыма, вывучаў [[матэматыка|матэматыку]] і [[навігацыя|навігацыю]]. Каля 1480 году Вашку ўступіў у ордэн Сант’яга. Магістрам ордэну быў князь Жуан, які ў 1481 годзе ўступіў на сталец Партугаліі пад імём [[Жуан II|Жуана II]]. У 1492 годзе Жуан II накіраваў Вашку да Гама на місію ў порце [[Сэтубал]] і [[Алгарвэ]] з мэтай захапіць францускія караблі. Гэтую задачу да Гама хутка і пасьпяхова выканаў{{Зноска|Subrahmanyam|1997|Subrahmanyam|63}}.
 
На пачатку XV стагодзьдзя партугальцы ладзілі экспэдыцыі, арганізаваныя прынцам [[Генрых Мараплавец|Генрыхам Мараплаўцам]], маршрут якіх цягнуўся ўздоўж берагавой лініі Афрыкі, у асноўным у пошуках заходнеафрыканскіх багацьцяў, у прыватнасьці, золата. Гэта дазволіла пашырыць геаграфічныя веды ў Партугаліі, але карысьці амаль не прынесла. Пасьля смерці Генрыха ў 1460 годзе партугальская карона не выяўляла асаблівай зацікаўленасьці да працягу гэтых экспэдыцыяў, дзякуючы чаму ў 1469 годзе ліцэнзія занядбанага афрыканскага прадпрыемства была набытая прыватным лісабонскім гандлёвым кансорцыюмам на чале з [[Фэрнан Гоміш|Фэрнанам Гомішам]].
 
Існуе вэрсія, паводле якой кароль [[Мануэл I]] першапачаткова даручыў экспэдыцыю ў [[Індыя|Індыю]] бацьку Вашку да Гамы, але ў сувязі зь ягонай сьмерцю ў ліпені 1497 году Вашку да Гама прыняў камандаваньне экспэдыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях зь [[Лісабон]]у 8 ліпеня 1497 году, абыйшоў [[Афрыка|Афрыку]] з поўдня, абмінуўшы [[мыс]] [[Мыс Добрай Надзеі|Добрай Надзеі]], і дасягнуў паўднёва-заходняга берагу [[Індыя|Індыі]] 20 траўня 1498 году.