Джаз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 19:
Вытокі джазу зьвязаныя з [[блюз]]ам, сьпірычуэлс і рэгтаймам. Джаз паўстаў у канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] як зьліцьцё афрыканскіх рытмаў і эўрапейскай гармоніі, але вытокі яго варта шукаць з моманту завозу рабоў з Афрыкі на тэрыторыю Новага сьвету. Прывезеныя рабы не былі выхадцамі з аднаго роду і звычайна нават не разумелі адзін аднаго. Неабходнасьць кансалідацыі прывяла да аб’яднаньня мноства культур і, як сьледзтва, — да стварэньня адзінай культуры (у тым ліку і музычнай) афраамэрыканцаў. Працэсы зьмешваньня афрыканскай музычнай культуры, і эўрапейскай (якая таксама зьведала сур’ёзныя зьмены ў Новым Сьвеце) адбываліся з XVIII стагодзьдзя і ў XIX стагодзьдзі прывялі да ўзьнікненьня «протаджазу», а затым і джазу ў агульнапрынятым разуменьні. Асноўную ролю ў сапраўдным джазе гуляе імправізацыя. Акрамя таго, джаз адрозьніваецца сынкапіравальнасьцю (вылучэньне слабых дзеляў і нечаканыя акцэнты) і адмысловым драйвам. Два апошнія складнікі ўзьнікаюць у рэгтайме, а затым пераносяцца на гульню аркестраў (бэндаў), пасьля чаго для пазначэньня гэтага новага стылю музыцыяваньня і ўзьнікае слова «джаз», якое пішацца спачатку як «Jass», затым як «Jasz» і толькі з [[1918]] году набывае свой сучасны выгляд. Акрамя таго, шматлікія кірункі джазу адрозьніваюцца асобай тэхнікай выкананьня: «разгойдваньнем» або сўінгам.
 
Радзімай джазу быў амэрыканскі Поўдзень і першым чынам [[Новы Арлеан]]. [[26 лютага]] [[1917]] году ў [[Нью-Ёрк|нью-ёрскай]] студыі фірмы «Victor» пяцёра белых музыкаў з Новага Арлеану запісалі першую джазавую грамкружэлку. Значэньне гэтага факту цяжка пераацаніць: да зьяўленьня ў сьвеце гэтай плястынкі джаз заставаўся маргінальнай зьявай, музычным фальклёрам, а пасьля — на працягу некалькіх тыдняў ашаламіў усю Амэрыку. Запіс належаў «Original Dixieland Jazz Band».
 
== Глядзіце таксама ==